Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Сёння абаронцам Айчыны з’яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам берагчы родную зямлю, адстойваць яе інтарэсы, чыё жыццё і праца падпарадкаваны дабрабыту і росквіту роднай Беларусі.

Свята аб’ядноўвае ўсе пакаленні: у гэты дзень аддаём даніну павагі людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Радзіме. Слаўныя традыцыі бацькоў і дзядоў з гонарам прадаўжаюць сучасныя салдаты і афіцэры, абараняючы межы краіны, захоўваючы спакой і бяспеку мірнага насельніцтва.

У Дзень абаронцаў Айчыны адрасую віншаванні ў адрас беларускіх мужчын – моцных, дзейных, адказных. Яны клапоцяцца аб сваіх сем’ях, уносяць важкі ўклад у сучаснасць і закладваюць моцны фундамент будучыні нашай малой радзімы і краіны ў цэлым.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане і Узброеных Сіл. Нізкі вам паклон за доблесную службу Радзіме!

Паважаныя землякі, жадаю вам міру, стабільнасці і дабра. Моцнага здароўя, дабрабыту вашым сем’ям, поспехаў ва ўсіх справах.

Андрэй ЖАМОЙДА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации