У Год беларускай жанчыны дазвольце мне выказаць словы захаплення і ўдзячнасці. Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Міжнародным жаночым днём!

8 Сакавіка – вясновае свята, якое сімвалізуе абнаўленне, прыгажосць. У гэты дзень мы гаворым кожнай з вас, што менавіта жанчына натхняе мужчыну на ўчынкі, подзвігі і здзяйсненні, уносіць гармонію і спакой у наша жыццё. Сучасныя жанчыны – клапатлівыя маці і жонкі, верныя сяброўкі, паспяховыя кіраўнікі і прафесіяналы. У вас атрымліваецца дабівацца поспехаў ва ўсіх сферах эканамічнага, палітычнага і грамадскага жыцця, застаючыся пры гэтым захавальніцамі дамашняга ачага і ўтульнасці. Вы несяце ў гэты свет пяшчоту і гармонію, радасць і душэўны спакой. Вашы бясконцыя любоў і клопат робяць блізкіх мацнейшымі і даюць упэўненасць ва ўласных сілах. Ад вашага прафесіяналізму, энергічнасці, цярпення, гаспадарскіх адносін да справы шмат у чым залежыць будучыня нашай роднай Беларусі.

Хачу ад шчырага сэрца пажадаць вам і вашым блізкім здароўя, дабрабыту, душэўнага цяпла, удачы, радасці і вясновага настрою. Будзьце заўсёды шчаслівыя і любімыя!

Андрэй ЖАМОЙДА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации