Жанчыны беларускія, славянкі,
Падмурак нашай сонечнай зямлі,
Ва ўсе часы і пры любой нагодзе
І верай, і надзеяй вы былі.
Трымалі род і бераглі нашчадкаў,
Калі мужчыны баранілі край,
І разам з імі радасна, узнёсла
Вы сустракалі той далёкі май.
Жыццё не шкадавала вас ніколі,
Было і гора, быў і светлы час.
Але заўсёды дзеці і ўнукі
У дні нягод звярталіся да вас.
Умелі слова вы знайсці такое,
Што сэрца адтавала ў грудзях,
І маладое наша пакаленне
Знаходзіла праўдзівы, верны шлях.
Дазвольце сёння дзеля вас, багіні,
Падняць сцягі да самай вышыні.
Бабулі, маці, дочкі і сястрыцы,
Хай будуць бласлаўлёны вашы дні!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga