Ад усяго сэрца віншуем вас са святам вясны, кахання і прыгажосці – Міжнародным жаночым днём!

Вы заўсёды былі і застаяцеся любімымі мамамі і сёстрамі, клапатлівымі жонкамі, захавальніцамі хатняга ачага і пры гэтым нароўні з мужчынамі прымаеце актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця, уносіце неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і раёна. Вы акружаеце блізкіх людзей любоўю і ўвагай і, нягледзячы на шматлікія паўсядзённыя клопаты, дорыце ім спакой і шчасце. Дарагія жанчыны, менавіта вы натхняеце мужчын на добрыя ўчынкі, змяненне свету да лепшага, на заваяванне новых вяршыняў. Прырода надзяліла вас асаблівымі якасцямі, дзякуючы якім усё, да чаго вы датыкаецеся, любая справа, якой вы займаецеся, нясе на сабе адбітак прыгажосці і пяшчоты. Дзякуй, што ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам,
дапамагаеце мудрай парадай і натхняеце на новыя здзяйсненні і перамогі.

Жадаем усім моцнага здароўя, вялікага жаночага шчасця і невычэрпнай творчай энергіі. Няхай у вашых дамах пануюць мір і дабрабыт, а сэрцы будуць сагрэтыя цяплом і павагай родных і блізкіх. Няхай у гэты цудоўны дзень ваша душа да краёў напоўніцца святлом, цяплом і радасцю ад прыемных пажаданняў, пяшчотных кветак, прыемных падарункаў.

Няхай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць. Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды!

Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть #поздравления

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

6 мая, 2026
Нам даверана памяць. Пад мірным небам зноў гучаць віншаванні
Детям — отдельное внимание

Похожие публикации