Прыміце шчырыя віншаванні з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў!
1 верасня – для ўсіх нас асаблівае, хвалюючае свята. Кожнаму з нас калісьці школьны званок абвяшчаў пра пачатак навучальнага года – час новых адкрыццяў, пазнавальных падарожжаў у свет ведаў, сустрэч з сябрамі-аднакласнікамі. Школа выконвае задачу велізарнай дзяржаўнай важнасці – разам з бацькамі рыхтуе вучняў да жыцця, да працы і грамадскай дзейнасці, духоўна і фізічна загартоўвае маладое пакаленне. Ад сённяшніх школьнікаў і студэнтаў залежыць будучыня раёна, вобласці, краіны ў цэлым.
Дзень ведаў для ўсіх нас стаў сімвалам добрых пачынанняў, адкрыццяў і здзяйсненняў. Гэта самы радасны і хвалюючы дзень для тых, перад кім упершыню адчыняцца дзверы ў свет ведаў. Асаблівыя віншаванні бацькам, бабулям і дзядулям, чые дзеці і ўнукі ўпершыню пераступілі парог школы. У добры шлях!
У гэты дзень кожны з асаблівай цеплынёй успамінае сваіх настаўнікаў. Нізкі паклон педагогам і ветэранам адукацыі. Ад усяго сэрца дзякуем вам за вашу працу ў справе выхавання моладзі, за душу, якую вы ўкладваеце ў кожнага свайго вучня, за ўсё тое добрае, разумнае, вечнае, што кожны з іх пранясе праз усё жыццё.
Жадаем усім вам, дарагія вучні, настаўнікі, бацькі і ветэраны адукацыі, радасці і энергіі, настойлівасці і цярпення, дабра, шчасця, дабрабыту і творчых здзяйсненняў на карысць нашай Беларусі!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…