Па добрай традыцыі напрыканцы жніўня жыхары гарпасёлка Наваельня збіраюцца разам, каб павіншаваць сваю малую радзіму з чарговым днём нараджэння і ўшанаваць яе працавітых, таленавітых жыхароў.

Гэты год не стаў выключэннем: канцэртна-забаўляльная праграма “Жыві і будзь здаровы, пасёлак мой”, якая прайшла на пасялковым стадыёне, сабрала мясцовых жыхароў і гасцей.

Павіншавала землякоў са святам старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч:

– 2024 год – асаблівы для беларусаў: 80 гадоў мы жывём пад мірным небам, 80 гадоў споўнілася з дня заснавання Гродзенскай вобласці і 79 гадоў Наваельня мае статус гарадскога пасёлка.

Мерапрыемства стала добрай нагодай адзначыць лепшых працаўнікоў, людзей актыўных і ініцыятыўных у розных сферах жыцця пасёлка. Мы па праве ганарымся малой радзімай, яе слаўнай гісторыяй, традыцыямі, дасягненнямі, але самае галоўнае – таленавітымі, працавітымі, добразычлівымі людзьмі. Наш пасёлак жыве, развіваецца, становіцца прыгажэйшым, а мы з вамі пастараемся зберагчы ўсё самае прыхожае і цудоўнае ў ім. Будучыня Наваельні залежыць толькі ад нас з вамі – нашага ўзаемаразумення, павагі адзін да аднаго і жадання ствараць дабрабыт у месцы, дзе мы нарадзіліся і жывём, дзе будуць жыць нашы нашчадкі. Няхай гэта свята стане новым імпульсам для творчасці і натхнення. Усім жадаю моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, спаўнення жаданняў.

Людміла Аляксандраўна ўручыла ўзнагароды новаяльнянцам. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны начальнік Новаяльнянскага ўчастка ізаляцыі труб ААТ “Гроднабудізаляцыя” Андрэй Конан, брыгадзір РУП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” Лідская дыстанцыя пуці Уладзімір Салаш, гукааператар філіяла Новаяльнянскага дома культуры Аляксандр Саалятэ; падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – старшы інструктар-ратаўнік ПАСП № 12 Ігар Баравікоў, загадчыца Новаяльнянскага ясляў-сада Людміла Піваварчык, дырэктар Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Шэнаева.

Павіншаваў землякоў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Дабра, міру, здароўя вам і вашым блізкім. Няхай над нашай краінай заўжды будзе такое прыгожае, бязвоблачнае, сонечнае неба. Будзьце шчаслівыя!

Аляксандр Станіслававіч уручыў узнагароды выдатным жыхарам Наваельні. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ­– інспектару Новаяльнянскага выканкама Марыне Івановай, загадчыцы Новаяльнянскага дома культуры Галіне Сушко, намесніку начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяне Умоўскай. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі адзначаны прыбіральшчык памяшканняў Новаяльнянскага дома культуры Марына Ажахоўская, бібліятэкар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Марына Юрчык.

Імёны васьмі новаяльнянцаў былі занесены на Дошку гонару гарпасёлка Наваельня, адпаведныя сертыфікаты ім уручыла Людміла Радзевіч.

Выдатныя артысты гарпасёлка атрымалі ўзнагароды ад Галіны Сушко. Сярод іх – удзельнікі мастацкага аб’яднання “Эпатажны блюз”, якія парадавалі землякоў сваімі танцамі.

На свяце ўшаноўвалі доўгажыхароў і самых маленькіх новаяльнянцаў, пары, якія сёлета адзначылі залатое і сярэбранае вяселле, самых дбайных гаспадароў.

Добры настрой і цудоўныя песні гасцям мерапрыемства дарылі артысты Аліса Дзірвук, Марына Кекшук, Галіна Сушко, Аляксандр Саалятэ, Анастасія Клімец, сямейны дуэт Веры і Андрэя Добышаў.

Святочны вечар завяршыўся праграмай знакамітага на ўсю Дзятлаўшчыну Новаяльнянскага духавога аркестра і канцэртам запрошаных гасцей з горада Гродна – кавер-групы “Крэатыў бэнд”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

12 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

13 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

13 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

13 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

14 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

14 часов ago