ГрадусПлюс. Хто там схаваўся ў кустах?

Усе, хто не так даўно здаваў экзамен на права кіравання транспартным сродкам, помняць запаветныя 10 пытанняў у тэарэтычнай частцы.

Прапануем разам з намі рашыць яшчэ адну задачу ў рэальных умовах.

Паглядзіце, калі ласка, на фота, і адкажыце, на якой дарозе (галоўнай ці пабочнай) знаходзіцеся, што на гэта ўказвае. Складана? Нерэальна, можна сказаць. Толькі вельмі ўважліва прыгледзеўшыся, у зялёнай лістоце можна разгледзець нешта жоўтае ад знака “Галоўная дарога”, але гэта атракцыён для надзвыйчай уважлівых. А як тады ехаць? Па інтуіцыі?

Нам здаецца, што вадзіцелі, рухаючыся ў населеным пункце з дазволенай хуткасцю, павінны не здагадвацца, а бачыць і разумець дарожную абстаноўку.

Фота, дарэчы, не ілюстрацыйнае, на ім – адна з вуліц горада Дзятлава, аднак такая сітуацыя не адзінкавая як для нашага, так і іншых раёнаў. Хоць восень ужо надышла, лісце яшчэ не хутка ападзе, каб даць нармальны агляд на ўзбочыны.

Як і хто ў такім разе кампетэнтны вырашыць сітуацыю? На гэта пытанне адказвае дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Андрэй Іскра:

– Сапраўды, летам абвастраецца праблема бачнасці дарожных знакаў, якія могуць перакрывацца сезоннай расліннасцю. Супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі рэгулярна праводзяцца рэйды для выяўлення падобных сітуацый, выдаюцца прадпісанні адказным службам:  па райцэнтры і пасёлках раёна – Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, па сельскіх дарогах – ДРБУ-119. Паважаныя вадзіцелі, калі вы самі заўважылі, што агляд дарожных знакаў перакрываецца кустамі або дрэвамі, звяртайцеся ў названыя вышэй арганізацыі  для вырашэння праблемы. Пры гэтым кепскі агляд на дарожныя знакі не вызваляе вас ад патрабавання быць пільнымі на дарозе і выконваць правілы дарожнага руху.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

33 минуты ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

2 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

14 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

14 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

1 день ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

1 день ago