Старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі сустрэўся з педагагічным калектывам гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Ён расказаў педагогам пра дзейнасць раённага аддзялення і партыі “Белая Русь” у цэлым, акрэсліў задачы, якія стаяць на перспектыву.

– На Дзятлаўшчыне ўжо 286 партыйцаў “Белай Русі”, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – У вашым калектыве таксама ёсць такія людзі, а сёння іх стане больш.

Наша партыя падтрымлівае палітыку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і курс нашай дзяржавы, выступае за мір, спакой, узаемаразуменне, прагрэс на Беларускай зямлі, займаецца палітычнай і электаральнай асветай грамадзян.

Аляксандр Бараноўскі ўручыў членскія білеты новым партыйцам з ліку работнікаў гімназіі, пажадаў ім быць актыўнымі і паспяховымі ў грамадска-палітычным жыцці раёна, вобласці, краіны. Ён павіншаваў калектыў гімназіі з Днём маці, Днём бацькі і Тыднем бацькоўскай любові, пажадаў здароўя, ладу і дабрабыту ў сем’ях, гонару за дзяцей, цёплых і шчырых узаемаадносінаў, падкрэсліў, што Беларуская партыя “Белая Русь” стаіць на варце традыцыйных культурных, духоўных і сямейных каштоўнасцяў беларусаў.

Нядаўна падобная сустрэча з уручэннем членскіх білетаў прайшла з калектывам сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара і Святланы ГРЫШЫНАЙ     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации