На Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца ўручэнне юбілейных медалёў “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
26 чэрвеня з віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі госці завіталі да жанчыны, маленства і лёс якой быў апалены вайной. Сустрэча з Валянцінай Башко, жыхаркай Парэцкага сельскага савета, адбылася ў вёсцы Накрышкі.
З узнагародай да жанчыны завіталі начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун, работнікі Парэцкага сельвыканкама, настаўнікі і навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы, а таксама артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Часлаў Свіб і Ірына Бакшук.
Яны павіншавалі Валянціну Ігнацьеўну з надыходзячым святам, пажадалі ёй актыўнага даўгалецця, моцнага здароўя і дабрабыту, уручылі юбілейны медаль.
Песні пасляваенных гадоў прагучалі ў выкананні раённых артыстаў.
Нягледзячы на ўзрост, удзельнікі вайны не губляюць бадзёрасці і аптымізму. Як заўсёды, напярэдадні Дня Незалежнасці яны чакаюць гасцей, рыхтуюцца прыняць удзел ва ўрачыстасцях. З болем у сэрцы ўспамінаюць ваенны час, удзячныя, што іх не забываюць, заўсёды падтрымліваюць і дапамагаюць.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
В Кореличах в этом году подворья объединила тема «Жаночых рук хараство!». Через ремесла, творчество, угощения…
У Год беларускай жанчыны падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны аб’яднала агульная тэматыка “Жаночых рук хараство”. Цэнтральнай…
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…