Ваенная агітбрыгада завітала ў Дзятлаўскі лясгас і раённую бальніцу

Абласная акцыя “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працягваецца.

26 чэрвеня работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з сектарам па рабоце з моладдзю горада Дзятлава завіталі з канцэртам у Дзятлаўскі лясгас і раённую бальніцу.

Артысты, апранутыя ў форму часоў Вялікай Айчыннай вайны, стварылі атмасферу ваенных гадоў. Праграма была насычана вершамі і песнямі тых далёкіх дзён.

Пісьмы з фронту кранулі слухачоў да глыбіні душы, ад пранікнёных слоў вядучых у многіх на вочы набягалі слёзы.

У рамках мерапрыемства прайшоў флэш-моб пад музычныя кампазіцыі 40-х, да яго змаглі далучыцца ўсе жадаючыя.

Сваімі ўражаннямі падзялілася работніца лясгаса Ганна Літавар:

— Хочацца выказаць словы падзякі нашым артыстам за цікавую праграму. Мы ўсе сёння атрымалі зарад бадзёрага настрою.

Вельмі кранулі душу песні ваенных гадоў, падпявалі разам з імі. З вялікім задавальненнем паўдзельнічала ў флэш-мобе.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

10 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

24 часа ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

24 часа ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

1 день ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

1 день ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago