Вайна не сапсавала душу. Юбілейны медаль уручылі Фёдару Шалеснаму

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь юбілейны медаль  “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” атрымаў сёння ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Шалесны.

Сустрэча з Фёдарам Васільевічам адбылася ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе. Віншавалі ветэрана старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка, намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Андрэй Волкаў.

Цёплыя словы, кветкі, падарункі Фёдару Шалеснаму  дарылі старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар і сакратар арганізацыі Ядзвіга Гушча, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, вучні і адміністрацыя школы.

Для Фёдара Васільевіча падобная сустрэча адбываецца не ўпершыню, але яго шчырыя эмоцыі і вочы, напоўненыя слязьмі, выдаюць у моцным чалавеку, які прайшоў вайну, яго чулую і шырокую душу.

Юлія БАКУНОВІЧ