Categories: Грамадства

Памятаць, каб жыць

Шмат памятных месцаў у вёсцы Руда Яварская захоўваюць гісторыю нашага краю.

І не дзіўна, таму што гэта партызанскі край, дзе  не на жарт вялася барацьба з фашыстамі.

У вёсцы Руда Яварская каля старога будынка былой школы ёсць магіла загінуўшай у гады Вялікай Айчыннай вайны сям’і Кашкалаў. Ціха шумяць высокія хвоі над ёй. Яны, мабыць, добра памятаюць апошні дзень гэтай сям’і.

Мы, вучні Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы часта наведваемся сюды. Мы даглядаем  магілу, садзім кветкі, прыбіраем мінулагоднюю траву, апалае лісце. Хацелася б нам запытацца ў гэтых хвой-сведак: “А як усё было ў той страшны дзень?” Але хвоі ў адказ толькі маўкліва калышуць сваімі верхавінамі.

А вось старажылы вёскі расказалі нам цікавую гісторыю. Халоднай восенню 1943 года сям’ю Кашкалаў прывезлі ў Руду Яварскую недзе з-пад Вензаўца. Гэта сям’я дапамагала партызанам тым, што выпякала для іх хлеб. За гэта іх і арыштавалі фашысты.  Яны ўсю ноч дапытваліся пра партызан, але так і не атрымалі адказу. Ранкам 3 лістапада сям’ю павялі на расстрэл: бацьку, маці, дачку Марыю, сыноў Міхаіла і Лёньку. Марыя была вельмі прыгожай дзяўчынай. Старажылы расказваюць, што такой прыгожай дзяўчыны даўно не бачылі мясцовыя жыхары. Яе прыгажосць зачаравала і нямецкага афіцэра. Ён адвёў прыгажуню ўбок і доўга з ёю размаўляў. Афіцэр паабяцаў пакінуць дзяўчыну  ў жывых, калі за гэта яна заплаціць яму каханнем. Марыя нядоўга думала над прапановай. Яна насмешліва глянула ў вочы нямецкаму афіцэру і з пачуццём годнасці стала побач са сваёй сям’ёй. Раздаліся выстралы. Загінула ўся сям’я. Марыі было ўсяго 20 гадоў.

Нялёгка зрабіць выбар паміж смерцю і жыццём. Але яшчэ цяжэй жыць са здрадай. Марыя не здрадзіла. Яна мужна загінула, і добрая памяць пра дзяўчыну жыве ўжо многа гадоў у сэрцах нашых людзей.

Я часта думаю: “А як паступілі б я і мае сяброўкі? Ці сумелі б мы быць такімі мужнымі?”

 

Аксана  СЕРБІН,
вучаніца 8 класа Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

9 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

9 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

10 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

13 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

13 часов ago