Чысціню школьнаму двару

Цяпер людзі больш увагі сталі надаваць добраўпарадкаванню асяроддзя, аб’ектаў сацыяльнага значэння: іх месца працы, навучальнай установы, тэрыторыі ля дома, ствараючы цікавыя «куткі радасці» для ўзняцця настрою.

Радзіма ў свядомасці кожнага з нас – гэта нешта сваё глыбокае, закладзенае нашымі бацькамі, настаўнікамі і акружаючым нас светам.

Хвінявіцкім дзицячым садзе- сярэдняй школе прайшоў працоўны дэсант “Чысціню школьнаму двару”, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы адукацыі і навучэнцы І-ХІ класаў. Для правядзення працоўнага дэсанту быў складзены план, за кожным класам быў замацаваны ўчастак  з указаннем адказных педагогаў, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі ў час працы.

Узброіўшыся неабходным інвентаром, навучэнцы і педагогі з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, зграбалі леташнюю лістоту і траву. Нават самыя малодшыя – першакласнікі – прынялі ўдзел у агульнай справе – яны збіралі галлё ў парку. Агульнымі намаганнямі школьная тэрыторыя змянілася – стала чыста і прыгожа.

Навучыць чалавека думаць не толькі пра сябе, але і пра навакольны свет нялёгка. Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі дазваляе падлеткам адчуць сваю значнасць, пасталець, адчуць сваю здольнасць рабіць важныя карысныя справы, рэальна бачыць вынікі сваёй дзейнасці, прыносіць радасць сабе і навакольным, ствараць прыгожае. Школа – гэта наш агульны дом, які мы любім і хочам бачыць яго прыгожым.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага  дзіцячага сада- сярэдняй школы

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

4 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

5 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

6 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago