На 80-ым годзе жыцця памёр наш зямляк – Леанід Юльянавіч Кашко, які шмат гадоў адпрацаваў у галіне тэхнічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна, у тым ліку на пасадзе кіраўніка, узначальваў раённы Савет дэпутатаў, больш за 10 гадоў з’яўляўся старшынёй Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў.

Нарадзіўся Леанід Юльянавіч 24 мая 1941 года ў вёсцы Задвор’е Слонімскага раёна. Скончыў 10 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы, затым тры гады адпрацаваў учотчыкам паляводчай брыгады калгаса “Кастрычнік” Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1961 годзе паступіў у Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Атрымаўшы спецыяльнасць, у 1964 годзе прыйшоў працаваць у Дзятлаўскае раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”, дзе на працягу больш чым 10 гадоў працаваў нарміроўшчыкам, інжынерам па нафтапрадуктах, інжынерам-майстрам рамонтнай майстэрні, інжынерам па кадрах, старшым і галоўным інжынерам. У 1976 годзе Леанід Юльянавіч Кашко ўзначаліў Дзятлаўскае раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”. Яшчэ на 13 гадоў застаўся ён на пасадзе дырэктара прадпрыемства пасля яго рэарганізацыі ў 1986 годзе ў раённае аб’яднанне “Райаграпрамтэхніка” Дзятлаўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання.

З 1999 па 2003 год Леанід Кашко быў старшынёй Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, затым яшчэ тры гады – галоўным спецыялістам.

У 2006 годзе за актыўную жыццёвую пазіцыю, нераўнадушныя адносіны да людзей, жаданне дапамагаць землякам Леаніда Юльянавіча выбралі старшынёй Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Гэтае аб’яднанне ён узначальваў, пакуль дазваляла здароўе – да 2019 года.

Леаніда Юльянавіча Кашко заўсёды вылучалі высокае пачуццё абавязку, адказнасць за даручаную справу, арганізатарскія здольнасці, добрасумленнасць, ініцыятыва. Ён карыстаўся аўтарытэтам і павагай у раёне, а веданне жыцця і вопыт работы з людзьмі дапамагалі яму быць паспяховым кіраўніком і падтрымліваць землякоў.

Светлая памяць пра Леаніда Юльянавіча Кашко – таленавітага кіраўніка і выдатнага чалавека, надоўга захаваецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў і працаваў з ім.

Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

8 часов ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

8 часов ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

9 часов ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

9 часов ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

9 часов ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

10 часов ago