Categories: Падзеі

Памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей на лета 2018 года ўзрастуць у сярэднім на 10 працэнтаў

У Беларусі памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах 2018 года плануецца павялічыць у сярэднім на 10 працэнтаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
«Апошнія гады адзначаецца павелічэнне ахопу школьнікаў летнім аздараўленнем. У летнюю кампанію 2018 года гэты паказчык узрасце да 35 працэнтаў ад колькасці дзяцей школьнага ўзросту, — сказаў Генадзь Балбатоўскі. — Гэтым летам, як і ў папярэднія гады, пуцёўкамі ў лагеры будуць забяспечаны ўсе жадаючыя і маючыя патрэбу ў аздараўленні юныя грамадзяне».
Дырэктар цэнтра праінфармаваў, што на летнюю аздараўленчую кампанію 2017 года было накіравана з рэспубліканскага бюджэту Br39,4 млн, з іх на падрыхтоўку лагераў да сезона — Br0,6 млн. Асноўны аб’ём фінансавання выдзелены на патанненне пуцёвак. У бягучым годзе датацыя на адну пуцёўку ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам 18 дзён склала Br175, у аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён — Br75, у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён — Br72, у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён — Br80, у спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 18 дзён — Br82, у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам 18 дзён — Br196, у спартыўна-аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш за 9 дзён — Br85.
На летніх канікулах 2017 года ў лагерах усіх тыпаў аздаравіліся 368 тыс. дзяцей (103 працэнты да плана). Пабывалі ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем 156,1 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак (у тым ліку ў стацыянарных лагерах — 85,9 тыс.), у лагерах з дзённым знаходжаннем адпачылі 211,9 тыс. дзяцей.
У летнюю аздараўленчую кампанію функцыянавала 6100 аздараўленчых лагераў: 1642 — з кругласутачным знаходжаннем (у тым ліку 146 стацыянарных) і 4458 — з дзённым знаходжаннем.
Аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах, дадаў Генадзь Балбатоўскі.
administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

1 час ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

2 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

2 часа ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

3 часа ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

3 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

3 часа ago