…Мяса свойскага кабана ачысцілі ад спецый і солі, укруцілі ў матэрыю і павесілі сушыць над печкай. Праз некалькі дзён кумпяк знялі і пачаставаліся ўсёй сям’ёй. Старэйшая дачка занядужыла першай — адчула слабасць і сухасць у роце (першыя сімптомы батулізму). Праз некаторы час яе стан пагоршыўся – прадметы пачалі дваіцца перад вачамі, дыхаць станавілася ўсё цяжэй. Хворую забрала “хуткая”, і ўжо ў бальніцы ёй паставілі дыягназ “батулізм”. Вынік – рэанімацыя і барацьба за жыццё. Калі медыкі абследавалі ўсю сям’ю, высветлілася, што небяспечная хвароба зачапіла ўсіх…
Падобнымі гісторыямі “пястрыць” інтэрнэт. І колькі не тлумачаць медыкі пра цяжкія наступствы хваробы пад назвай батулізм, усё роўна людзі абыякава ставяцца да свайго здароўя, не выконваюць самыя простыя правілы прафілактыкі. Так, у Дзятлаўскім раёне сёлета з-за ўжывання ў ежу сапсаваных прадуктаў заразіліся два чалавекі.
Батулізм належыць да харчовых атручэнняў бактэрыяльнай прыроды, прычынай якога з’яўляецца не сама бактэрыя, а выпрацоўваемы ёю батулатаксін (нейратаксін) — адна з самых моцных біялагічных атрутаў. Як правіла, выпадкі захворвання ім становяцца больш частымі ўзімку і ранняй вясной. Абавязковай умовай для развіцця гэтых мікробаў з’яўляецца адсутнасць кіслароду, што можа адбывацца ў герметычна закручаных банках, у тоўшчы дрэнна вэнджаных кумпякоў, вяленай рыбы.
Для таго, каб засцерагчыся ад хваробы, варта пазбягаць, па магчымасці, кансервацыі прадуктаў у дамашніх умовах у слоіках з герметычнымі накрыўкамі, у якіх ствараюцца аптымальныя ўмовы для росту і размнажэння ўзбуджальніка. Лепш выкарыстоўваць адкрытыя метады нарыхтоўкі прадуктаў у запас, такія як сушка – для грыбоў і фруктаў, саленне і мачэнне – для агародніны і грыбоў.
У час кансервавання грыбы, плады і агародніну трэба старанна прамываць, уважліва сартаваць. Неабходна строга разлічваць дазіроўку солі, воцату і захоўваць час цеплавой апрацоўкі (пастэрызаваць не менш за 30-40 хвілін). Кансерваваныя прадукты трэба захоўваць пры тэмпературы не вышэй за 8°С.
Меры прафілактыкі батулізму пры вырабе мясных прадуктаў – гэта папярэджанне забруджання туш часцінкамі зямлі, гною ў працэсе іх разбірання. Каб папярэдзіць прарастанне спораў і ўтварэнне таксіну, саліць і захоўваць мясныя прадукты трэба ў холадзе. З мэтай прафілактыкі захворвання рэкамендуецца перад ядой падвяргаць мясныя прадукты дадатковай цеплавой апрацоўцы.
Каб пазбегнуць атручэння свежай рыбай, вылаўленую або размарожаную рыбу неабходна хутка выпатрашыць, прамыць у праточнай вадзе і пасля салення, вялення, вэнджання захоўваць у холадзе.
Не рэкамендуецца купляць кансерваваныя і прыгатаваныя ў дамашніх умовах прадукты на рынку і ў непрыстасаваных месцах. Варта помніць, што ўздуцце накрыўкі кансерваў сведчыць аб непрыгоднасці прадукту.
Л. ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…