Пакінулі рэчы на хвілінку – згубілі назаўжды?

Кожнага з нас яшчэ з дзяцінства вучаць не пакідаць свае рэчы без нагляду, каб не аказацца ў непрыемнай сітуацыі, калі вяртаешся, а месца – апусцела.

Што на гэты конт думаюць праваахоўнікі, расказала старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Ірына Яновіч:

– Прафілактыка крадзяжоў маёмасці, пакінутай у грамадскіх месцах, застаецца тэмай, якая патрабуе ўвагі і свядомых паводзінаў кожнага чалавека. Падобныя крадзяжы могуць адбывацца з-за недастатковай увагі да сваіх рэчаў або грэбавання мерамі бяспекі.

Каб не быць галаслоўнай, прывяду некалькі ключавых правілаў, якія дапамогуць папярэдзіць крадзяжы ў грамадскіх месцах і пазбегнуць непрыемнасцяў.

Першы і асноўны прынцып, якім варта скарыстацца, гэта не пакідаць каштоўныя рэчы ў людных месцах без нагляду, нават калі адлучаецеся на кароткі час. Сумкі, кашалькі, тэлефоны могуць прывабіць нячыстых на руку грамадзян, таму іх найлепш забраць з сабой, а ў магазіне ці гандлёвым цэнтры – пакінуць у спецыяльнай ячэйцы.

Не трэба губляць пільнасці: заўжды звяртайце ўвагу на людзей побач. Калі заўважаеце падазроныя паводзіны ці сітуацыю, звярніцеся да супрацоўніка службы аховы або ў міліцыю.

Значна зменшыць верагоднасць крадзяжу дапамагаюць замкі на сумках і рукзаках, а таксама замыкаючыя прыстасаванні для веласіпедаў, а калі іх ставіць яшчэ і ў полі зроку відэакамер, якімі на сёння забяспечаны многія аб’екты гандлю і адпачынку, то рызыка мінімізуецца.

Сярод вялікай колькасці людзей не варта дэманстраваць дарагія рэчы і ўпрыгажэнні, бо гэта прыцягне занадта пільную ўвагу да вашай асобы, і злодзеі змогуць адсачыць, калі вы акажацеся ў менш людным месцы і згубіце пільнасць.

Яшчэ адзін важны момант: вучыце гэтым і іншым правілам бяспечных паводзінаў сваіх дзяцей змалку, тады яны стануць для іх звычкай і засцерагуць ад многіх непрыемнасцяў у далейшым жыцці.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

15 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

15 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

16 часов ago