Падзяліліся сакрэтамі 100-бальных вынікаў

Радуе, што на Дзятлаўшчыне ёсць стабальнікі па выніках цэнтралізаванага экзамену.

Сярод іх – выпускніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Валерыя Лазута, якая выбрала цэнтралізаваны экзамен па рускай мове, яе педагог Алена Ляўковіч.

Цікава было даведацца ў дзяўчынкі, як удалося атрымаць максімальную адзнаку і чаго яна чакае ад дарослага жыцця:

– Першым у якасці іспыту на ЦЭ я выбрала экзамен па рускай мове. Рыхтавалася да яго ў школе, а таксама дома яшчэ з мінулага лета. Асноўныя веды атрымала ад сваёй настаўніцы Алены Аляксандраўны Ляўковіч, у якой вывучала прадмет паглыблена ў профільным класе. Лічу, што важным складальнікам пры падрыхтоўцы была вера ў сябе і ўпэўненасць, што ўсё атрымаецца, а тых, хто сцвярджаў, быццам здаваць будзе складана, я проста не слухала. Увесь тыдзень да ЦЭ грунтоўна паўтарала матэрыял, а дзень, які папярэднічаў экзамену, вылучыла на адпачынак і лягла спаць раней. Вынік аказаўся 100-бальным. Здала ўжо і матэматыку, у планах – ЦТ па англійскай мове, бо збіраюся ў ВНУ на эканамічную спецыяльнасць. Веру, што ў мяне ўсё атрымаецца. Цяперашнім дзесяцікласнікам раю не траціць лета марна, а “падцягнуць” веды па выбраных для здачы прадметах, грунтоўна паўтараць іх, на працягу наступнага вучэбнага года хадзіць на кожнае рэпетыцыйнае тэсціраванне і абавязкова верыць ва ўласныя сілы.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымак прадастаўлены выпускніцай

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

7 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago