Напярэдадні Дня меліяратара ў калектыве Дзятлаўскага ПМС прайшла ўрачыстасць.
Прадпрыемства наведалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык выказаў словы шчырай удзячнасці калегам, ветэранам галіны, пенсіянерам, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі прадпрыемству.
– Работа меліяратараў сёння карыстаецца вялікай падтрымкай дзяржавы, а значыць і з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі. Мы павінны адпавядаць, выконваць усе даведзеныя заданні, – звярнуўся да прысутных Віктар Уладзіміравіч.
Ён уручыў Грамату Дзяржаўнага аб’яднання па меліярацыі земляў, воднай і рыбнай гаспадарцы “Белвадгас” машыністу экскаватара Сяргею Альшэўскаму, Падзяку ДА “Белвадгас” намесніку дырэктара – галоўнаму інжынеру Дзмітрыю Мазалю.
Дзмітрый Баравік выказаў меліяратарам падзяку за плённую працу і высокі прафесіяналізм:
– Упэўнены, што ўсведамляючы важнасць і запатрабаванасць вашай штодзённай стваральнай працы, вы і ў далейшым будзеце імкнуцца дасягаць новыя прафесійныя поспехі, – адзначыў ён.
Дзмітрый Расціслававіч уручыў Граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта намесніку дырэктара Сяргею Гародку, машыністу экскаватара Уладзіміру Скрундзю, вядучаму спецыялісту па кадрах Алене Галаванёвай, Падзячныя лісты старшыні райвыканкама – вадзіцелю Уладзіміру Дзянісіку, машыністу экскаватара Уладзіміру Ляждзею, слесару-рамонтніку Віктару Макарчыку, Граматы раённага Савета дэпутатаў – машыністу экскаватара Сяргею Чарнуху, бухгалтару Таццяне Плаўскай, Падзячныя лісты старшыні раённага Савета дэпутатаў – вадзіцелю Міхаілу Радомскаму, старшаму майстру Аляксандру Лішыку.
Уладзімір Казак павіншаваў работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам, узнагародзіў іх прафсаюзнымі граматамі і падзячнымі лістамі.
Віктар Адамчык уручыў граматы Дзятлаўскага ПМС і грашовыя прэміі работнікам прадпрыемства, стаж якіх перавысіў 10 гадоў.
Святочны настрой на працягу мерапрыемства стваралі артысты Дзятлаўшчыны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…