Падзяка за выхаванне

Самая вялікая ўзнагарода для маці, калі яе сын вырас апорай і надзеяй сям’і.

Але найвышэйшы гонар, калі ён стаў годным чалавекам, надзейным абаронцам Айчыны.

Прыемным і нечаканым сюрпрызам для нашай зямлячкі Таццяны Якшук напярэдадні свята 8 Сакавіка стаў прыезд на работу намесніка ваеннага камісара, начальніка мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна маёра Аляксандра Бургуна. Таццяна Анатольеўна працуе кухонным рабочым у дзіцячым аддзяленні “Баравічок” філіяла “Санаторый “Радон”. У акружэнні калег па рабоце Аляксандр Аляксандравіч уручыў ёй падзячны ліст ад камандзіра 11-й механізаванай брыгады горада Слоніма на яе сына, сяржанта Дзмітрыя Якшука, які праходзіць там тэрміновую ваенную службу.

Як адзначае камандзір часці, служыць ён годна, паспеў зарэкамедаваць сябе граматным спецыялістам з высокім узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі, адказным, добрасумленным, дысцыплінаваным, дастойна выконвае свой воінскі абавязак, пастаянна авалодвае ваеннымі прафесійнымі ведамі.

Дзмітрый Якшук карыстаецца ў калектыве заслужаным аўтарытэтам, патрабавальны да сябе і сваіх падначаленых.

Камандаванне выказвае бацькам падзяку за выхаванне сына, сапраўднага патрыёта нашай краіны.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#военкомат #поздравления

administrator

Recent Posts

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

10 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

11 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

12 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

12 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

12 часов ago

Купальный сезон продолжается: дятловские спасатели проводят рейды на водоемах

Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…

15 часов ago