Падарожжа па малой радзіме

“Дзень вясёлых падарожжаў”- пад такой назвай прайшоў дзень у школьным летніку “Усмешка” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Пасля ранішняй лінейкі наведвальнікі летніка адправіліся ў падарожжа па родным краі. Першай кропкай іх прыпынку стаў Дварэцкі льнозавод. Маленькія падарожнікі пазнаёміліся з сучаснай тэхнікай для збору гэтай культуры, патрымалі ў руках трасту, якую звозяць з розных куткоў Дзятлаўскага раёна, важаць сабраны ўраджай, а потым апрацоўваюць на спецыяльных станках. Што датычыцца шаляў, то яны зусім не падобныя да тых, якія маюцца амаль у кожнага. Яны ўяўляюць сабой звычайную дарогу, на якую заязджаюць машыны з сабранай трастой. Узважылі і дружны калектыў дваццаці трох хлопчыкаў і дзяўчынак. Агульная іх вага склала 750 кілаграмаў.

А вось каб даведацца, што называюць беларускім шоўкам, як яго здабывалі нашыя продкі, маленькія вандроўнікі накіраваліся ў Раготннаўскі дзіцячы сад-базавую школу. Там яны даведаліся, як цвіце лён, як яго збіралі і апрацоўвалі нашыя бабулі і бабулі нашых бабуль, як выкарыстоўвалі льновалакно ў штодзённым жыцці.

Як кажуць, лён любіць паклон. Таму кланяюцца яму і вяскоўцы, і гараджане. Выхаванцы летніка таксама аддалі нізкі паклон сапраўднаму беларускаму скарбу і задаволеныя адправіліся ў родную школу.

 

Таццяна ВАЛЯК,
выхавальніца летніка

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

7 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

7 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago