Categories: Падзеі

Пачэснае званне — матуля

Канцэртная праграма да Дня маці прайшла ў Дзятлаўскім раённым доме культуры 14 кастрычніка.

Першым павіншаваць матуляў Дзятлаўшчыны са святам вядучыя праграмы М. Лукіянец і Л. Баклушына запрасілі старшыню Дзятлаўскага райвыканкама Крахмальчыка . Іван Іосіфавіч звярнуўся да прысутных з наступнымі словамі:
— Паважаныя жанчыны! Ад усёй душы віншую вас з Днём маці. Гэтае свята напоўнена пяшчотай і любоўю, цёплымі і шчырымі пачуццямі.

З даўніх часоў жанчына-маці была сімвалам надзеі, веры і любові, дабрыні, справядлівасці, цярпення і самаадданасці. Матуля — гэта ўвасабленне самага дарагога для кожнага з нас: утульнасці і цеплыні роднага дома, паколькі толькі ў шчаслівай сям’і вырастуць добрыя людзі, дзякуючы якім свет стане лепшым.

На павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў накіравана сацыяльная палітыка нашай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца менавіта ахове мацярынства і дзяцінства, падтрымцы шматдзетных сем’яў, паляпшэнню дэмаграфічнай бяспекі, стварэнню ўмоваў для рэалізацыі жанчыны ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства. Усё гэта садзейнічае далейшаму развіццю і росквіту нашай дзяржавы.

Паважаныя жанчыны, дзякуй за вашу дабрыню і спагаду, якія вы праяўляеце ў адносінах да сваіх дзяцей, за ваш прафесіяналізм. Ад усяго сэрца жадаю вам здароўя, міру і ўтульнасці ў доме, душэўнага спакою. Няхай усіх нас аберагае святая мацярынская любоў.

Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу У. Ф. Казак , намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» А. І. Жадзейка .

У час урачыстасці былі адзначаны матулі—працаўніцы Дзятлаўшчыны. Падарункі яны атрымалі ад кіраўнікоў арганізацый і ўстановаў, у якіх сумленна працуюць на працягу многіх гадоў.

Музычныя віншаванні матулі прымалі ад Г. Харлінскай, М. Юганава, Г. Сушко, Я. Мармыш, Д. Вабішчэвіч, А. Чурай, А. Чарняўскай, Г. Сураўца, С. Малышчыка, юных спевакоў Дзятлаўшчыны. Сапраўдным падарункам стала выступленне квінтэта саксафаністаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь . У выкананні калектыву прагучалі як класічныя, так і сучасныя інструментальныя нумары, папуры на тэмы савецкіх кінахітоў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі і што непакоіць праваахоўнікаў

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работы ў палях і на малочнатаварных комплексах, дарожная бяспека, акцыя лясной гаспадаркі,…

44 минуты ago

Што адбываецца на кацельні аграгарадка Жукоўшчына?

Дзятлаўскае РУП ЖКГ ажыццяўляе рэканструкцыю кацельні аграгарадка Жукоўшчына з устаноўкай катла, які будзе працаваць на…

47 минут ago

Навучэнцы клуба “Мужнасць” напісалі пісьмы бацькам

На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…

2 часа ago

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

2 часа ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

3 часа ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

5 часов ago