Адбылася прэм’ера рэзананснага інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі для амерыканскага блогера Марыё Науфала.
Кіраўнік нашай дзяржавы адкрыта адказаў на многія пытанні, якія ў тым ліку датычацца няпростай сітуацыі ў свеце, перспектыў завяршэння вайны ва Украіне, палітыкі новай адміністрацыі ЗША і асабіста Прэзідэнта Дональда Трампа, расказаў ён і аб пазіцыі Расіі па шэрагу пытанняў, сваіх размовах з Уладзімірам Пуціным, запланаваным візіце ў Маскву.
Уражаннямі ад выказванняў беларускага лідара падзяліліся і нашы землякі.
Вольга Юшкевіч, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Перамога”:

– Як пішуць вядучыя сродкі масавай інфармацыі, інтэрв’ю за лічаныя гадзіны набрала каля мільёна праглядаў і “разляцелася” па цытатах у сацыяльных сетках. Гэта ў чарговы раз даказвае, што Аляксандр Лукашэнка – палітык, да якога прыслухоўваюцца ва ўсім свеце. Галоўным пасылам беларускага лідара, які, дарэчы, неаднаразова і раней гучаў з яго вуснаў, было спыніць любыя канфлікты і наладзіць паміж буйнымі сусветнымі гульцамі нармальнае даверлівае супрацоўніцтва. Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў сваю ўпэўненасць, што “ад гэтага выйграюць усе бакі”. Аднак, на мой погляд, самае важнае, што такой пазіцыі наш Прэзідэнт прытрымліваўся і раней, яшчэ да пачатку ваеннай фазы канфлікту, сваіх палітычных поглядаў і прагнозаў ён не мяняе, і амаль усе яны спраўджваюцца.
Проста, адкрыта і зразумела Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне аб Дональдзе Трампе і новай адміністрацыі ЗША. За пэўныя моманты пахваліў: “Малайчына, што ён пачаў рабіць рэвізію. USAID закрылі і гэтак далей. Чым яны займаліся? Яны фінансавалі перавароты”. За некаторыя з пазіцыі грунтоўнага палітычнага вопыту пакрытыкаваў, акцэнтаваўшы ўвагу, што трэба дзейнічаць у інтарэсах выбаршчыкаў ЗША і сусветнай супольнасці: “У вас не шмат часу, каб даказаць амерыканскаму грамадству, што вы на нешта здольныя. Калі вы гэтага не зробіце, рэспубліканцы пацерпяць жорсткае паражэнне на наступных выбарах”. Еўрапейцам беларускі Прэзідэнт таксама раіць скарэктаваць іх пазіцыю і размаўляць не пра вайну, а пра мір.
Я ўпэўнена, што на сусветнай арэне няшмат палітыкаў, якія настолькі пагружаны ў тэматыку гэтага канфлікту і дасканала разумеюць працэсы, якія адбываюцца ў свеце, а таму выказванні Аляксандра Рыгоравіча яшчэ доўга будуць абмяркоўвацца сусветнай грамадскасцю і журналістамі.
Вольга Цюшляева, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:

– Паколькі ў перыяд навейшай гісторыі свет яшчэ ніколі так сур’ёзна не знаходзіўся на рубяжы трэцяй сусветнай вайны, як у нашы дні, то многіх хваляваў менавіта прагноз на будучыню. І ён прагучаў з вуснаў беларускага лідара, які ўвогуле рэдка памыляецца, калі аналізуе сітуацыю. Дакладна Аляксандр Лукашэнка адзначыў: што “Украіна занадта малая для таго, каб разбурыць той свет, у якім мы ўсе жывём – і ЗША, і Кітай, і Расія, і Украіна. Гэта занадта малая выбуховая сіла. Таму трэба з Украінай скончыць. З Блізкім Усходам прасцей будзе скончыць, калі амерыканцы гэтага захочуць. І мне здаецца, што сёлета мы гэтыя праблемы вырашым”. Аляксандр Рыгоравіч упэўнены, што Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін выдатна разумеюць, што важкіх прычын для развязвання ядзернага канфлікту сёння няма, і яны не збіраюцца “націскаць чырвоную кнопку” ў першую чаргу таму, што пасля гэтага пераможцаў ужо не будзе.
Выказаўся кіраўнік нашай дзяржавы і па яшчэ адной хвалюючай тэме – аб палітыцы ЗША ў адносінах да ЕС і Кітая. Для Амерыкі прагучаў пасыл быць больш уважлівай да інтарэсаў еўрапейцаў: “Еўрасаюз – вашы саюзнікі. Яны рабілі ўсё, што вы ім загадвалі”. Раіць Прэзідэнт дамовіцца і з кітайцамі: “Гэта будзе ў інтарэсах усёй планеты. Яны ціха, спакойна будуць нешта рабіць, і яны разумеюць, што ў гэтай цішыні яны могуць мець поспех. І маюць поспех. Яны ніяк не прымаюць вайну”. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка верыць, што партнёрскія адносіны магчымы нават паміж ЗША і Расіяй. Па словах беларускага лідара, падобны саюз неабходны, “каб планета была ў раўнавазе, каб не было вось гэтых незразумелых войнаў, як на Блізкім Усходзе ці ва Украіне”.
Хочацца верыць, што і сусветныя лідары пачнуць больш узважана аналізаваць падзеі, якія цяпер адбываюцца, і гэта прывядзе да зніжэння ўзроўню эскалацыі ў свеце.
Ірына СТЫРНІК
БелТА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #власть