Маштабны праект “Партыя – дзецям” аб’яднаў раённыя дабрачынныя ініцыятывы па ўсёй краіне.
На Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня ведаў у рамках праекта старшыня раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова наведалі выхаванцаў прытулка раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

На парозе ўстановы іх сустрэла дырэктар Марына Сербін, а ў гульнявым пакоі, дзе сабраліся выхаванцы, далучылася галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская.

– Праз некалькі дзён празвіняць школьныя званкі, таму ад Беларускай партыі “Белая Русь” мы прынеслі вам патрэбныя падарункі, – зазначыў Аляксандр Бараноўскі. – Спадзяёмся, што новы навучальны год прынясе шмат прыемных момантаў ад сустрэч з сябрамі, новых знаёмстваў да высокіх адзнак і перамог у конкурсах.
Да віншаванняў далучылася Вольга Рагачова, пажадала, каб усе мары дзяцей сёлета абавязкова спраўдзіліся, а падарункі прынеслі станоўчыя эмоцыі на шляху ў краіну ведаў.


Дзецям уручылі партфелі з канцылярскімі наборамі ў адпаведнасці з патрэбамі – для навучэнцаў каледжаў, школьнікаў і дашкольнікаў, таксама кожны з выхаванцаў установы атрымаў у падарунак сімвалы нашай краіны і партыі “Белая Русь”.

Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае