Categories: Падзеі

Новыя прапановы ад «Белаграпрамбанка»

На пытанні, якія цікавяць жыхароў горада і раёна, адказвае Святлана Шафарэвіч, намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №22 у горадзе Дзятлаве ААТ “Белаграпрамбанк”.

— У апошнія тыдні жніўня ўсе бацькі дзяцей-школьнікаў заклапочаны тым, каб сабраць іх у школу. На пісьмовыя прылады, адзенне, абутак даводзіцца расходаваць значную суму. Часам вельмі складана выкраіць з сямейнага бюджэту фінансы на ўсе неабходныя пакупкі. Ваш банк дапаможа?

— Так, з 7 жніўня стартавала акцыя «У школу з “Белаграпрамбанкам», дзякуючы якой можна аформіць крэдыт на картку Visa Instant ад 9,9% гадавых. Акцыя будзе доўжыцца да 30 верасня. Яе ўдзельнікам можа стаць фізічная асоба, у якой ёсць дзеці школьнага ўзросту ад 6 да 16 гадоў. Варта таксама адзначыць, што на ўмовах рэкламнай акцыі з адным крэдытаатрымальнікам магчыма заключэнне некалькіх дагавораў.

— А калі ў сям’ю патрэбна мэбля, бытавая тэхніка…

— Банк прапануе ўнікальныя магчымасці для здзяйснення пакупкі бытавой тэхнікі, мэблі, будаўнічых матэрыялаў і іншых тавараў у гандлёвых кропках нашага раёна ў рамках праграмы «Лёгкія пакупкі» з афармленнем крэдыту за 1 гадзіну па стаўцы 0,0001%.

— А на якіх умовах?

— Без даведак аб даходах, без паручыцеляў. Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін ад чатырох да дзесяці месяцаў, у залежнасці ад умоваў супрацоўніцтва з канкрэтным гандлёвым аб’ектам.

— Якую суму можна ўзяць?

— Мінімальная сума крэдыту — 100 беларускіх рублёў, максімальная — 2000 рублёў.

— А з якімі прадпрыемствамі, прадпрымальнікамі супрацоўнічае «Белаграпрамбанк»?

— Гэта прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Белара-Строй»: магазін «МастерОК» (г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 1в), магазін «Практык» (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 56д);

прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Максидом» (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 56);
індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Георгіевіч Верамейка: магазін «Цяпло ў дом» (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 3);

прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Шери»: магазін у г.п. Наваельня (вул. Леніна, 20);
прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Прафбудмат»: магазін «Будматэрыялы» (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 14а);

індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Міхайлавіч Станкевіч: магазін «Усё для даху і фасада» (г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 12);

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Агражалезабетон» (Дзятлаўскі раён, в. Ахонава, 1/1);
індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Леанідаўна Штарк: магазін «Штарк Т. Л.» (г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 12);

індывідуальны прадпрымальнік Павел Васільевіч Асіпук: магазін «Асіпук П. В.» (г. Дзятлава, вул. Камсамольская, 1а);

магазіны Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: «Мэбля» г. Дзятлава (вул. Слонімская, 27); «Дом гандлю» (г. Дзятлава, вул. Леніна, 1); «Мір тэхнікі» (г. Дзятлава, вул. Кірава, 3); «Будматэрыялы» (г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 3); «Тавары для дома» (г.п. Наваельня, вул. Дзятлаўская, 14); «Дамавічок» (г.п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, 10); «Міраж» (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 1).

— Нагадайце, куды па крэдыт звяртацца, па якіх тэлефонах кансультуеце?

— Калі вас зацікавілі новыя прапановы ад «Белаграпрамбанка», звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 8, тэл. 2-23-28, 2-14-56.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА

administrator

View Comments

  • Позор той стране, в которой детей в школу в кредит собирают

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

9 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

10 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

10 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

14 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

14 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago