На пытанні, якія цікавяць жыхароў горада і раёна, адказвае Святлана Шафарэвіч, намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №22 у горадзе Дзятлаве ААТ “Белаграпрамбанк”.
— У апошнія тыдні жніўня ўсе бацькі дзяцей-школьнікаў заклапочаны тым, каб сабраць іх у школу. На пісьмовыя прылады, адзенне, абутак даводзіцца расходаваць значную суму. Часам вельмі складана выкраіць з сямейнага бюджэту фінансы на ўсе неабходныя пакупкі. Ваш банк дапаможа?
— Так, з 7 жніўня стартавала акцыя “У школу з “Белаграпрамбанкам”, дзякуючы якой можна аформіць крэдыт на картку Visa Instant ад 9,9% гадавых. Акцыя будзе доўжыцца да 30 верасня. Яе ўдзельнікам можа стаць фізічная асоба, у якой ёсць дзеці школьнага ўзросту ад 6 да 16 гадоў. Варта таксама адзначыць, што на ўмовах рэкламнай акцыі з адным крэдытаатрымальнікам магчыма заключэнне некалькіх дагавораў.
— А калі ў сям’ю патрэбна мэбля, бытавая тэхніка…
— Банк прапануе ўнікальныя магчымасці для здзяйснення пакупкі бытавой тэхнікі, мэблі, будаўнічых матэрыялаў і іншых тавараў у гандлёвых кропках нашага раёна ў рамках праграмы “Лёгкія пакупкі” з афармленнем крэдыту за 1 гадзіну па стаўцы 0,0001%.
— А на якіх умовах?
— Без даведак аб даходах, без паручыцеляў. Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін ад чатырох да дзесяці месяцаў, у залежнасці ад умоваў супрацоўніцтва з канкрэтным гандлёвым аб’ектам.
— Якую суму можна ўзяць?
— Мінімальная сума крэдыту — 100 беларускіх рублёў, максімальная — 2000 рублёў.
— А з якімі прадпрыемствамі, прадпрымальнікамі супрацоўнічае “Белаграпрамбанк”?
— Гэта прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Белара-Строй”: магазін “МастерОК” (г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 1в), магазін “Практык” (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 56д);
прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Максидом” (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 56);
індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Георгіевіч Верамейка: магазін “Цяпло ў дом” (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 3);
прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Шери”: магазін у г.п. Наваельня (вул. Леніна, 20);
прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Прафбудмат”: магазін “Будматэрыялы” (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 14а);
індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Міхайлавіч Станкевіч: магазін “Усё для даху і фасада” (г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 12);
таварыства з абмежаванай адказнасцю “Агражалезабетон” (Дзятлаўскі раён, в. Ахонава, 1/1);
індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Леанідаўна Штарк: магазін “Штарк Т. Л.” (г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 12);
індывідуальны прадпрымальнік Павел Васільевіч Асіпук: магазін “Асіпук П. В.” (г. Дзятлава, вул. Камсамольская, 1а);
магазіны Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства: “Мэбля” г. Дзятлава (вул. Слонімская, 27); “Дом гандлю” (г. Дзятлава, вул. Леніна, 1); “Мір тэхнікі” (г. Дзятлава, вул. Кірава, 3); “Будматэрыялы” (г. Дзятлава, пл. 17 Верасня, 3); “Тавары для дома” (г.п. Наваельня, вул. Дзятлаўская, 14); “Дамавічок” (г.п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, 10); “Міраж” (г. Дзятлава, вул. Савецкая, 1).
— Нагадайце, куды па крэдыт звяртацца, па якіх тэлефонах кансультуеце?
— Калі вас зацікавілі новыя прапановы ад “Белаграпрамбанка”, звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 8, тэл. 2-23-28, 2-14-56.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА
1 Комментарий
Позор той стране, в которой детей в школу в кредит собирают