Categories: Грамадства

Нішто не забыта…

У гады Вялікай  Айчыннай  вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася.

Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам  – свяшчэнная.

Пасля заканчэння той страшэннай вайны Беларусь яшчэ доўгія гады аднаўлялася ад разбурэнняў і страт. І да нашых дзён краіна  свята шануе памяць аб ахвярах фашызму, подзвігу герояў і мужнасці людзей, якія жылі ў цяжкі час і аддавалі ўсё, каб наблізіць доўгачаканы  Дзень Перамогі.

Кожны год у Беларусі праходзіць мноства мерапрыемстваў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У мясцінах гераічных баёў і чалавечых трагедый створаны мемарыяльныя комплексы і ўстаноўлены абеліскі, распрацаваны ўнікальныя гістарычныя маршруты.

У год  святкавання 75-годдзя  вызвалення  Беларусі   ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў вучні  9 класа   разам  з  класным  кіраўніком Стэцкай С.А. займаліся  выкананнем  экспедыцыйнага  задання  па  тэме  “Нішто  не  забыта”. Вучні даследавалі  гісторыю  стварэння   помнікаў  загінуўшым  землякам  у  вёсках  Краглі  Вялікія  і  Погіры,  памятнага  знака  на  месцы  растраляных  актывістаў  вёскі  Погіры  ў  Шаркутовым  лесе, помнікаў на магілах  кіраўнікоў  Зачэпінскага падполля  Сніціч М.П., Сніціч Н.П  у  вёсцы  Зачэпічы, і партызана  Радыёнава В.М.  у вёсцы  Страла.

Дадзеная  даследчая  работа  стала  адной  са  старонак  Кнігі Памяці  “І памяць стукае  ў  сэрцы”, якая  ствараецца  ў  нашай  школе   да  75-годдзя  Перамогі.

Помнікі загінуўшым землякам   з’яўляюцца  пастаянным  аб’ектам  клопату  вучняў школы: праводзіцца  аперацыя “Абеліск” па добраўпарадкаванні  і азеляненні тэрыторыі, у час правядзення  мітынгаў  да  Дня  Перамогі  самых актыўных  вучняў  школы  прымаюць у  рады  ГА “БРПА”  і ГА “БРСМ”.

 

Святлана Стэцкая,
класны кіраўнік 9 класа Жукоўшчынскага  дзіцячага  сада – базавай школы

 

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

4 часа ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

4 часа ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

15 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago