“Гарадзенскай беларусачкай-2019” стала студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Маргарыта Сецько

Гарадскі фолк-конкурс праводзіўся ў дванаццаты раз.

За тытул “Гарадзенская беларусачка-2019” змагаліся шэсць прыгажунь – студэнтак вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў Гродна. Удзельніцы знаёміліся з гледачамі праз конкурс творчых відэавізітовак, здзіўлялі талентамі, натхнялі прамоўніцкім майстэрствам, дэманстравалі веданне нацыянальнай беларускай кухні, дэфілявалі ў народных касцюмах і нават аформілі ўласную выставу.

Кожная дзяўчына паланіла прыгажосцю і вытанчанасцю. Тым не менш, як падкрэслілі арганізатары, “Гарадзенская беларусачка” – гэта не конкурс прыгажосці ў прамым разуменні. Галоўны крытэрый у вызначэнні пераможцы – яскравае нацыянальнае самавызначэнне, веданне беларускіх традыцый і дасканалае валоданне роднай мовай.

– Конкурс адраджае беларускія нацыянальныя традыцыі, саздейнічае папулярызацыі беларускай мовы і традыцыйных элементаў культуры, – адзначыла старшыня журы, начальнік аддзела мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры гарвыканкама Вольга Багдановіч. – Ён прапагандуе ідэю, што кожная дзяўчына, калі яна сапраўдная беларуска і сапраўдны грамадзянін сваей краіны, заўсёды можа дастойна і годна несці карону.

Гарадзенкі прайшлі шэсць выпрабаванняў, да якіх рыхтаваліся на працягу двух месяцаў. Дзяўчаты дэманстравалі танцавальныя нумары, тэатральныя замалёўкі, спявалі, чыталі вершы. Зала актыўна падтрымлівала сваіх фаварытак. Сярод іншых ацэньваў выступленне Віталь Варанко – удзельнік тэлевізійнага праекта “Голас” і папулярнага брытанскага шоу Britain’sGofTalent. Ён адзначыў, што кожная дзяўчына – эталон сапраўднай беларускай грацыі.

У выніку “Гарадзенскай беларусачкай-2019” стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Маргарыта Сецько. Дзяўчына вучыцца на першым курсе філалагічнага факультэта спецыяльнасць “Беларуская філалогія”. Прыгажуня любіць спорт і вядзе актыўную грамадзянскую дзейнасць, займаецца валанцёрствам і дапамагае цяжкахворым дзецям. Таксама Маргарыта стала “Міс глядацкіх сімпатый”.

Тытул першай віцэ-міс журы прызначыла Івоне Курчэўскай, студэнтцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Трэцяе месца ў конкурсе заняла Кацярына Русак з Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна- тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Дзяўчыны атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурса – аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама і Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, а таксама ад спонсараў і партнёраў праекта.

Гродненская правда

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

10 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

10 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago