Categories: Падзеі

Не дарэмныя яе намаганні

“Ніколі не спыняцца на дасягнутым, ставіцца з павагай да мінулага і смела глядзець у будучыню! Трэба верыць, што задумы ажыццявяцца, надзеі не згаснуць, мары спраўдзяцца, і зрабіць усё магчымае, каб умацаваць імідж школы як адной з лепшых установаў адукацыі раёна”, — так сцвярджае Ганна Франюк, дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, якую яна ўзначальвае ўжо амаль 15 гадоў.

Ганна Іванаўна нарадзілася ў невялікай вёсцы Жадзейкі на Дзятлаўшчыне. Бацькі працавалі ў калгасе і марылі, каб іх дачка атрымала добрую адукацыю. Ёй падабалася вучыцца, практычна ўсе школьныя прадметы даваліся лёгка, але асабліва — літаратура і мовы. Таму з выбарам будучай прафесіі складанасцяў не ўзнікла: настаўнік-філолаг. Пасля вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працавала старэйшай піянерважатай у Яварскай сярэдняй школе, выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўніцай рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры.

Цяпер пад кіраўніцтвам Ганны Франюк калектыў Вензавецкага дзіцячага сада-школы бесперапынна знаходзіцца ў пошуку новых эфектыўных педагагічных ідэй. Падтрымка творчай ініцыятывы педагогаў і навучэнцаў, а таксама стварэнне неабходных умоваў для рэалізацыі здольнасцяў дзяцей даюць станоўчыя вынікі: перамогі ў алімпіядах і конкурсах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Па выніках работы за 2016 год школа прызнана лепшай сярод установаў адукацыі раёна, а Ганна Іванаўна занесена на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна.

Але самым галоўным у сваім жыцці Ганна Іванаўна лічыць сям’ю. Муж Аляксандр Міхайлавіч, дачка Іна і сын Аляксандр, чацвёра ўнукаў – вось той надзейны
тыл, які дапамагае ёй быць па-сапраўднаму шчаслівым чалавекам.

17 снежня Ганна Іванаўна адзначыла юбілейны Дзень нараджэння. Працоўны калектыў Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, бацькі і вучні шчыра віншуюць яе з гэтай датай і жадаюць моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму, далейшых прафесійных і жыццёвых поспехаў.

Наталля ТАМАШОВА,
намеснік дырэктара Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

9 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago