Падрыхтоўка вокнаў да зімы ці махлярства?

У розных гарадах Беларусі людзі сталі атрымліваць званкі з прапановамі аб бясплатнай дыягностыцы вокнаў. Слова «бясплатна» часта магічна дзейнічае на спажыўца, і многія згаджаюцца на паслугу, аб якой пасля шкадуюць.

Хто дзейнічае: сапраўдная «кантора» ці махляры? З юрыдычнага пункту гледжання дзеянні прадстаўнікоў падобных фірмаў законныя, бо фірма зарэгістравана, плаціць падаткі. Аднак паслугі прапаноўваюцца настойліва, па завышаных цэнах, і вельмі часта недасведчаныя спажыўцы трапляюцца на схему «дабрадзеяў».

На дошцы аб’яваў ці ўваходных дзвярах пад’езда яны вешаюць аб’яву, падобную на тыя, з якімі да жыльцоў звяртаюцца камунальнікі: «У вашым доме праводзіцца агульнагарадская акцыя па прафілактыцы вокнаў і падрыхтоўцы кватэраў да зімы, згодна такой-та пастановай (яе не існуе), неабходна правесці праверку вокнаў». Аб’ява павінна ўнушыць жыльцам упэўненасць, што праверку праводзяць камунальнікі, і яна абавязковая. Затым патэнцыяльным кліентам тэлефануюць, расказваюць, што праверка бясплатная. Калі майстры-махляры наведваюцца ў кватэры, то стараюцца як мага больш даведацца ў гаспадароў аб праблемах вокнаў, каб пры іх аглядзе «знайсці» дэфекты. Малазначныя недахопы такія майстры выдаюць за сур’ёзныя, а цэны на матэрыялы і паслугі ў іх значна вышэйшыя за рыначныя. Ахвяры «аконнага сэрвісу» — пенсіянеры і жанчыны, недасведчаныя ў падобных пытаннях. Махляры палохаюць сваіх кліентаў вялікімі штрафамі за невыкананне прадпісання, якое прыдумваюць самі, прымушаюць іх падпісваць дагаворы. Сустракаюцца ахвяры, якія і пад пагрозай штрафу не згодны на падпісанне дагавора з-за кошту паслугі. Такім людзям «аконшчыкі» прапаноўваюць скідкі, якія дзейнічаюць толькі сёння. Няма грошай — прапаноўваюць растэрміноўку або крэдыт з абавязковым падпісаннем дагавора. Калі ўважліва пачытаць такі дагавор, можна даведацца, што заклад не вяртаецца кліенту ні пры якіх умовах, нават пры адмове ад паслугі.

Некаторыя махляры выкарыстоўваюць іншую схему. Па выніках агляду вокнаў складаюць акт з пазначэннем няспраўнасцяў. У платным дагаворы на аказанне паслугаў прапісваюць, што гаспадар павінен звярнуцца ў арганізацыю, якая ўстанаўлівала вокны, з патрабаваннем ухіліць няспраўнасці, якія ўзніклі ў час эксплуатацыі. Адпаведна, арганізацыя, якая ставіла вокны 5-10 гадоў таму, правамерна адмаўляецца ад аказання сэрвісных паслугаў. Паколькі ў вызначаны тэрмін дэфекты, пералічаныя ў дагаворы «аконшчыкамі», не ўхілены, ён скасоўваецца ў аднабаковым парадку, і грошы, якія кліент заплаціў «за сэрвіснае абслугоўванне», не вяртаюцца.

«Слава» пра такія фірмы распаўсюджваецца хутка, таму існуюць яны нядоўга, але на іх месцы з’яўляюцца аналагічныя пад іншай назвай. Прыцягнуць да адказнасці махляроў практычна немагчыма. Таму, упускаючы ў кватэру прадстаўніка якой-небудзь фірмы, памятайце, што не ўсе «бясплатныя» акцыі на самой справе бясплатныя, многія з іх заканчваюцца вялікімі расходамі.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago