11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько.
Нарадзілася Ганна Сяргееўна 10 студзеня 1992 года ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынала ў 2016 годзе спецыялістам па кадрах КУП “Жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак № 2 Кастрычніцкага раёна г. Мінска”.
З 2022 да цяперашняга часу працавала галоўным спецыялістам аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч павіншаваў Ганну Сяргееўну з назначэннем, пажадаў плённай працы на новым месцы і моцнага здароўя.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае