Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і аксаміткі, прыйшло цёплае і прыгожае восеньскае свята – Дзень настаўніка, прыспеў час казаць “дзякуй” тым, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню. Урачыстасць сабрала работнікаў сферы адукацыі Дзятлаўшчыны ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У фае ўстановы працавала прыгожая фотазона і выставы, у зале панавала цёплая атмасфера.


Павіншаваць педагогаў прыйшлі прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага Савета дэпутатаў, лідарам раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандрам Бараноўскім, актывісты грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, святары.















Першымі цёплыя словы настаўнікам адрасавалі, вядома ж, навучэнцы. Яны прызналіся, што ніякі штучны інтэлект, тэхналогіі і гаджэты не заменяць ім добрае сэрца педагога.














– У вас адказная праца, якая патрабуе прафесіяналізму, мудрасці, сіл, умення ахвяраваць часам, а галоўнае – любові да дзяцей, – павітаў прысутных Андрэй Садоўскі. – Ад вас залежыць будучыня нашай краіны, бо менавіта ў школе закладваюцца асновы маральнасці, патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да яе гісторыі. Педагогі Дзятлаўшчыны заўжды высока трымаюць прафесійную планку, рыхтуюць пераможцаў конкурсаў і алімпіяд, захоўваюць прэстыж прафесіі. Асаблівай павагі дастойны ветэраны, якія ўнеслі важкі ўклад у справу выхавання і навучання не аднаго пакалення дзятлаўчан. Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам і нізкі паклон за працу. Раённая ўлада заўжды будзе надзейнай падтрымкай сістэме адукацыі.

Ганаровыя граматы райвыканкама кіраўнік раёна ўручыў галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі райвыканкама Алене Чайкоўскай, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алене Баковіч, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Алене Грэсь, педагогу сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Алесі Маркевіч, падзячныя лісты райвыканкама – загадчыцы Раклевіцкага дзіцячага сада Кацярыне Рэйба, загадчыцы аддзялення Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анжэле Грыб, намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяне Юргілевіч.







– Вялікі дзякуй за тое, што робіце для нашага раёна і кожнай сям’і, – павіншаваў педагогаў Аляксандр Бараноўскі. – Будзьце здаровыя і шчаслівыя, няхай дзеці глядзяць на вас з захапленнем і радасцю, міру вам, шчасця, дабра.

Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў былі адзначаны галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Гарановіч, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце санаторнай школы “Баравічок” Таццяна Варган, педагог, кіраўнік музея сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Алена Саўчыц, педагог Казлоўшчынскай сярэдняй школы Аляксандр Полуносік, падзячнымі лістамі – педагог Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Галіна Сянатар, выхавальнік Новаяльнянскага дзіцячага сада Ларыса Андрэева.








Эстафету ўзнагароджанняў прадоўжыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Дзень настаўніка – свята, у якім спалучаны любоў да прафесіі, прызнанне яе асаблівага прызначэння і глыбокая ўдзячнасць людзям, якім даверана самае дарагое – будучыня нашых дзяцей, значыць, і нашай краіны. Педагагічная праца – гэта стварэнне чалавечага капіталу краіны, яе маральнага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Вы прымаеце новае, развіваеце школу – менавіта ў гэтым трываласць нашай педагагічнай сям’і Дзятлаўшчыны. Асаблівая ўдзячнасць вам, ветэраны: за вашымі плячыма не проста гады працы, а лёсы вучняў, прафесійныя традыцыі, станаўленне пакаленняў педагогаў, ваш вопыт не страчвае каштоўнасці, становіцца асновай для будучыні. Маладым спецыялістам належыць прыняць гэту эстафету, ствараць школу будучыні, разам з тым беражліва захоўваць павагу да дзіцяці, адказнасць за вынікі, высокі гонар настаўніцкага прызнання. Дарагія калегі, прафесійнага вам росту, душэўнай гармоніі, цяпла.

Было агучана, што пры ўшанаванні лепшых прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці Гродзеншчыны падзячным лістом аблвыканкама адзначаны дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык, у Кнігу гонару маладых спецыялістаў сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці занесена імя педагога Хвінявіцкай сярэдняй школы Ангеліны Кароль. Іх павіншавалі кветкамі і апладысментамі.

Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Марына Лашкоўская ўручыла метадысту раённага метадычнага кабінета Людміле Канавалік, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Рыце Місцюкевіч, настаўніцы гімназіі № 1 горада Дзятлава Валянціне Багдановіч. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначана загадчыца дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава Алена Лазоўская, Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама – настаўніца гімназіі № 1 горада Дзятлава Алена Радомская, настаўнік сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Аляксандр Грыб, граматамі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама – музычны кіраўнік дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава Вольга Палухіна, загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Вольга Ламака, настаўнік гімназіі № 1 горада Дзятлава Мікалай Губко, настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Алена Шымко. Таксама Марына Лашкоўская ўручыла паспяховым работнікам сферы ўзнагароды раённага аддзела адукацыі райвыканкама.



























Віншавальную эстафету пераняў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка. Падзячным лістом Гродзенскай абласной дзяржструктуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” адзначана намеснік дырэктара гімназіі № 1 горада Дзятлава Таццяна Ражко. Былі ўручаны і каштоўныя падарункі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.







Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык далучылася да віншаванняў работнікаў сферы адукацыі, уручыла падарункі моладзевага аб’яднання.







Флагманам патрыятычнага выхавання Дзятлаўшчыны з’яўляецца ваенна-патрыятычны клуб “Мужнасць”, які вядомы далёка за межамі нашага раёна. Яго ўдзельнікі павіталі педагогаў песняй.

Як вядома, патрыятызм крочыць побач з духоўнасцю. Да свята благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель уручыў медаль прападобнага Елісея Лаўрышаўскага настаўніцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Святлане Ванчук.
Многія педагогі раёна былі адзначаны архіерэйскімі падзякамі.















Ветэранаў педагагічнай працы і работнікаў сферы павіншаваў старшыня галіновай ветэранскай арганізацыі Станіслаў Фабішэўскі. Не абышлося без кветак для іх.

У Год беларускай жанчыны на сцэну запрасілі педагогаў, якімі ганарыцца наш раён. Два дзясяткі ўладальніц вышэйшых узнагарод Міністэрства адукацыі Беларусі – нагрудных знакаў “Выдатнік адукацыі” і “Выдатнік народнай адукацыі БССР” выйшлі пад дружныя апладысменты землякоў.









Прыемным і запамінальным момантам свята стала ўрачыстае віншаванне работнікаў сферы адукацыі Дзятлаўшчыны кветкамі ад раённага выканаўчага камітэта. Пазітыўных эмоцый удзельнікам урачыстасці дадала яркая музычная паштоўка-канцэрт.









Ірына СТЫРНІК
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины