Навіны бібліятэкі. Праз 40 гадоў: погляд у будучыню

У рамках Дня інфармацыі, прысвечанага чарнобыльскай катастрофе, у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы быў арганізаваны вечар-рэквіем “Чарнобыль: горкая памяць і вечны боль”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 “А” класа сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, для якіх яно стала не проста ўрокам гісторыі, а сапраўдным пагружэннем у трагічныя падзеі, якія змянілі жыццё мільёнаў людзей.

Прысутныя  паглядзелі відэаматэрыялы: кадры з месца аварыі, працу ліквідатараў, эвакуацыю насельніцтва, наступствы радыеактыўнага забруджвання – пустыя гарады, знявечаную прыроду.

Таксама была прадстаўлена выстава-экспедыцыя  “Чарнобыль: праз прызму часу”. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з фотаздымкамі, кнігамі, матэрыяламі, ушанавалі памяць ахвяр Чарнобыля хвілінай маўчання.

Памяць пра Чарнобыль павінна жыць у сэрцах людзей. Няхай яна будзе не толькі данінай мінулага, але і залогам будучага. Мы спадзяёмся, што такія мерапрыемствы дапамогуць маладому пакаленню зрабіць правільныя высновы і ніколі не дапусціць падобных трагедый.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

4 часа ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

5 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

5 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

5 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

6 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

6 часов ago