У рамках Дня інфармацыі, прысвечанага чарнобыльскай катастрофе, у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы быў арганізаваны вечар-рэквіем “Чарнобыль: горкая памяць і вечны боль”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 “А” класа сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, для якіх яно стала не проста ўрокам гісторыі, а сапраўдным пагружэннем у трагічныя падзеі, якія змянілі жыццё мільёнаў людзей.

Прысутныя паглядзелі відэаматэрыялы: кадры з месца аварыі, працу ліквідатараў, эвакуацыю насельніцтва, наступствы радыеактыўнага забруджвання – пустыя гарады, знявечаную прыроду.
Таксама была прадстаўлена выстава-экспедыцыя “Чарнобыль: праз прызму часу”. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з фотаздымкамі, кнігамі, матэрыяламі, ушанавалі памяць ахвяр Чарнобыля хвілінай маўчання.
Памяць пра Чарнобыль павінна жыць у сэрцах людзей. Няхай яна будзе не толькі данінай мінулага, але і залогам будучага. Мы спадзяёмся, што такія мерапрыемствы дапамогуць маладому пакаленню зрабіць правільныя высновы і ніколі не дапусціць падобных трагедый.
Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga