Кніжныя абходы: традыцыя добрых спраў

У зоне абслугоўвання Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба знаходзяцца шэсць аддаленых вёсак. Жывуць у іх пераважна людзі сталага ўзросту, многія з якіх па стане здароўя ўжо не могуць самі завітаць па новую кнігу. Менавіта тады бібліятэка сама адпраўляецца ў шлях.

Раз на месяц згодна з графікам бібліятэкар здзяйсняе падворны абход: у яе сумцы заўсёды знойдзецца літаратура на любы густ. Адзін чытач чакае вострасюжэтны дэтэктыў, другі – сучасны жаночы раман, трэці не ўяўляе свайго вечара без кніг пра Вялікую Айчынную вайну ці гістарычных нарысаў. Для тых, хто хоча быць у курсе ўсіх гаспадарчых навін,  падрыхтаваны стос каляровых часопісаў.

Падворны абход – гэта традыцыя добрых спраў. Наведваючы далёкія вёскі, бібліятэкар прыносіць у хаты не толькі друкаванае слова, але і самае каштоўнае – увагу і чалавечае цяпло.

Аліна  МІШЧУК,
бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

15 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

16 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

17 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

17 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

18 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

18 часов ago