Серабро абласнога злёту “Наследнікі Перамогі” – у трэцяй школы

Каманда “Патрыёт” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча пад кіраўніцтвам педагогаў Алены Саўчыц і Валянціны Белашэвіч стала сярэбраным прызёрам абласнога злёту пошукавых атрадаў і клубаў “Наследнікі Перамогі” рэспубліканскага праекта па ўвекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у абласным этапе прымалі 17 каманд установаў адукацыі Прынёмання. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі дзесяцікласніцы Эвеліна Панкевіч, Лада Жэгалік, Ульяна Варган, Лізавета Баярская і камандзір Соф’я Каско, тэхнічнае суправаджэнне забяспечвалі адзінаццацікласніцы Кацярына Вайтушка і Паліна Берасневіч.  

– Конкурс прайшоў у два этапы: 23 красавіка ў дыстанцыйным фармаце адбылася анлайн-канферэнцыя “Знойдзем невядомага салдата”, у час якой мы дзяліліся вопытам архіўна-даследчай работы, расказвалі аб устанаўленні лёсаў байцоў і ўзаемадзеянні з іх роднымі, – расказалі Алена Саўчыц і Валянціна Белашэвіч. – На ім прадставілі работу “Пісьмо, якое вярнула імя: гісторыя старшага сяржанта Аляксандра Рыгоравіча Мельнікава” пра байца, які загінуў пры вызваленні горада Дзятлава і пахаваны ў брацкай магіле ў гарадскім парку.  

25 красавіка ў сярэдняй школе № 3 горада Гродна імя В. М. Усава прайшоў вочны этап злёту. На ім абаранялі творчыя візітоўкі і аўтарскія экскурсійныя маршруты. Вынікам іспытаў для нашай каманды сталі дыпломы другой ступені за экскурсійны маршрут “Спаленыя, але не забытыя: аўдыягід каля абеліска” і трэцяй – за візітоўку. Па ацэнцы ўсіх этапаў злёту каманда “Патрыёт” заняла другое агульнакаманднае месца ў вобласці. У праекце мы ўдзельнічаем не першы раз: у 2024-м былі пераможцамі абласнога этапу.

– Ці даўно створаны пошукавы атрад “Патрыёт” і што ў скарбонцы яго дзейнасці?

– Больш за пяць гадоў таму ён быў створаны на базе ўстановы пры ўдзеле саветаў музеяў “Вытокі” (кіраўнік Алена Саўчыц) і “Свет дзяцінства” (кіраўнік Валянціна Белашэвіч), кірунак па пошукавай дзейнасці курыруе і дапамагае рыхтавацца да конкурсаў і выступленняў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Марыя Шавель. Сярод праектаў, якія былі падрыхтаваны з удзелам атрада, трэкер-праект “3D-шпіталь”, збор матэрыялаў пра героя-земляка Іосіфа Філідовіча, імя якога носіць школа, экспазіцыя аб генацыдзе на Дзятлаўшчыне “Без тэрміну даўнасці”, праект “Зорачка на карце Дзятлаўскага раёна”, удзел у рэспубліканскім конкурсе “Сёстры Хатыні”.

– Над чым юныя даследчыкі “Патрыёта” працуюць цяпер, чаму гэты кірунак работы важны і патрэбны?

– Мы запускаем праект “Сімвалы Перамогі: ведаць, каб памятаць” аб сімволіцы, якая сёння нагадвае пра падзеі і факты з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

У цэлым пошукавая работа надзвычай важная ў школе, бо яна дапамагае выхоўваць у навучэнцаў патрыятызм, актыўную грамадзянскую пазіцыю, спрыяе захаванню і ўстанаўленню гістарычнай праўды, вучыць беражлівым адносінам да гісторыі сваёй краіны. Гэта адбываецца на прыкладах канкрэтных людзей, якія жылі або загінулі на тэрыторыі нашай малой радзімы, таму, дзякуючы пошукавай рабоце, Вялікая Перамога набывае чалавечае аблічча, што спрыяе сувязі пакаленняў.

Сказана

Святлана Вараніца, старшыня журы абласнога злёту пошукавых атрадаў і клубаў “Наследнікі Перамогі”:

– І праз дзесяцігоддзі пасля вайны яшчэ застаюцца невядомымі імёны герояў. Вельмі рада, што ёсць дзеці, якія вывучаюць гэтыя старонкі гісторыі, шукаюць матэрыялы ў архівах, звязваюцца з роднымі – гэта надзвычай важна.   

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў злёту

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

3 часа ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

3 часа ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

3 часа ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

3 часа ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

4 часа ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

5 часов ago