Categories: Падзеі

Навіны тыдня

У БЕЛАРУСІ І ЗІМБАБВЭ НЯМА НІЯКІХ ПЕРАШКОД ДЛЯ ГЛЫБОКАГА ЎСЕБАКОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі і Зімбабвэ няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ будзе знакавым. Дзякуючы супрацоўніцтву з Зімбабвэ Беларусь будзе развіваць узаемадзеянне і з іншымі краінамі рэгіёна. Тым больш, што ён, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, мае патрэбу ў прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі.

У сваю чаргу Эмерсан Мнангагва адзначыў, што зімбабвійскі бок зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва ў такіх галінах, як інфраструктура, сельская гаспадарка і горназдабываючая прамысловасць.

 

ПРЭМ’ЕР МІНІСТР СТАНОЎЧА АЦАНІЎ РАБОТУ ГРОДЗЕНСКАГА ШКЛОЗАВОДА

ААТ «Гродзенскі шклозавод» бачыць шляхі для павышэння фінансава-эканамічнай эфектыўнасці, адзначыў, наведваючы прадпрыемства, прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Прэм’ер-міністр станоўча ацаніў дзейнасць Гродзенскага шклозавода па пошуку шляхоў для выхаду на больш эфектыўную работу.

«Шклозавод у Гродне — гэта адзін з тых аб’ектаў, якія мы вельмі ўважліва вывучаем. Гэта трэці завод, які я наведваю. Праблемы ўсюды падобныя і звязаны перш за ўсё са знешнімі рынкамі — нашы суседзі атрымалі вельмі магутны дэмпінг у той перыяд часу, калі былі значныя курсавыя розніцы паміж беларускім і расійскім рублём, і гэта дало ім магчымасць заняць частку рынку», — сказаў прэм’ер-міністр. Разам з тым цяпер сітуацыя кіруемая, падкрэсліў ён.

У час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць прэм’ер-міністр таксама азнаёміўся з дзейнасцю завода жалезабетонных канструкцый ААТ «Гроднапрамбуд».

 

УНЕСЕНЫ ЗМЯНЕННІ Ў ПЕРАЛІК ГРУП СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ І ПРОФІЛЬНЫХ ІСПЫТАЎ У ВНУ БЕЛАРУСІ НА 2016 ГОД

Унесены змяненні ў пералік груп спецыяльнасцяў і профільных іспытаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі на 2016 год. Адпаведная пастанова ад 30 чэрвеня 2015 года нумар 72 «Аб уступных іспытах пры паступленні на І ступень вышэйшай адукацыі» апублікавана на афіцыйным партале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2016 года.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, пастанова распрацавана на падставе Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, зацверджаных указам нумар 80 ад 7 лютага 2006 года, згодна з якім Міністэрства адукацыі абавязана не пазней, чым за 10 месяцаў да пачатку рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні зацвярджаць пералік груп спецыяльнасцяў (спецыяльнасцяў, напрамкаў спецыяльнасцяў) і адпаведных ім профільных іспытаў.

Выбар профільных іспытаў быў разгледжаны і зацверджаны на пасяджэннях вучэбна-метадычных аб’яднанняў у сферы вышэйшай адукацыі па адпаведным напрамку адукацыі. Змяненні абумоўлены патрабаваннямі да прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў, замацаваных у адукацыйных стандартах.

БелТА

administrator

Recent Posts

Без флікера – штраф

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 23 па 25 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на…

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Калі пройдзе сельскагаспадарчы кірмаш і што рабіць у дзень бяспекі?

Увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот, пажарная і дарожная бяспека, падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў сельскагаспадарчай прадукцыі,…

3 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. З абласнога цэнтра – у аграгарадок да дзяцей

Сёлета педагагічная сям’я Дзятлаўшчыны папоўнілася дваццаць адным маладым спецыялістам, многія з іх – работнікі дашкольных…

4 часа ago

Александр Лукашенко принял с докладом спецпосланника Виктора Шеймана

Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 сентября принял с докладом специального посланника главы государства Виктора Шеймана.…

4 часа ago

Таможенная инфраструктура и переориентация товаропотока. Александр Лукашенко принял с докладом Владимира Орловского

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

4 часа ago

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago