Наталля Хаванская: “Я знайшла сваё шчасце ў дзецях” (+відэа)

На Дзятлаўшчыне ўручылі ордэн Маці. Высокай дзяржаўнай узнагароды была ўдастоена жыхарка аграгарадка Белагурна Наталля Хаванская. Урачыстасць прайшла ў Дварэцкім доме культуры.

Прыемную місію выканаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён павіншаваў шматдзетную матулю з гэтай адметнай падзеяй і ўручыў узнагароду:

– У Дзятлаўскім раёне 291 шматдзетная сям’я, ордэнам Маці дзятлаўчанкі адзначаны 52-гі раз за час існавання. Шаноўная Наталля Вікенцьеўна, ад шчырага сэрца віншую вас з высокай дзяржаўнай узнагародай, якой у Беларусі адзначаюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра дзяцей. Жадаю, каб дзеці заўжды апраўдвалі вашы чаканні, паважалі бацькоў, цанілі ваш клопат і родны край, а ў вашым доме заўжды панаваў дзіцячы смех, любоў, узаемаразуменне. Усім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай вашы дзеці растуць у мірнай квітнеючай Беларусі.

Кіраўнік раёна пажадаў Наталлі Хаванскай і яе сям’і моцнага здароўя, дабрабыту, узгадаваць дзетак у мірнай квітнеючай Беларусі.

Да віншаванняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка. Ён пажадаў шматдзетнай сям’і моцнага здароўя, працвітання, не спыняцца на дасягнутым.

З падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў да Наталлі Хаванскай звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель:

– Ад самай жаноцкай, самай мацярынскай грамадскай арганізацыі раёна хачу павіншаваць вас з атрыманнем дастойнай дзяржаўнай узнагароды. Галоўная місія жанчыны на Зямлі – быць матуляй. Радуе, што ў вас гэта атрымалася ў поўнай меры. Няхай дзеці растуць здаровымі, разумнымі, творчымі і заўсёды радуюць вас сваімі поспехамі.

Словы радасці і захаплення сваёй зямлячкай, пажаданні ўсяго найлепшага выказаў старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч. Ён уручыў Наталлі Вікенцьеўне кветкі і памятны падарунак.

Павіншаваў шчаслівую матулю і яе сям’ю дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко, дзе Наталля Хаванская да выхаду ў дэкрэтны адпачынак працавала вартавым рамонтнай майстэрні. Ён уручыў жанчыне падарункі ад прадпрыемства і адзначыў, што тут заўжды чакаюць сваю работніцу.

Уладальніца ордэна Маці, яе сям’я і ўсе госці свята прымалі музычны падарунак ад Аляксандра Баклушына.

З найлепшымі пажаданнямі анёла-ахоўніка ручной работы шматдзетнай матулі ўручыла дырэктар Дварэцкай сярэдняй школы Наталля Болтач.

У Наталлі Хаванскай чацвёра сыноў і малодшая дачушка Амалія, якой зусім нядаўна споўнілася два гады. Старэйшы сын Данііл ужо дарослы, ён працуе памочнікам машыніста электрапоезда ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Сыны Сяргей, Дзмітрый і Уладзімір – навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы. У планах на будучыню – пераезд у аграгарадок Дварэц.

– Я знайшла сваё шчасце ў дзецях, – прызнаецца жанчына. – Вялікая радасць – бачыць, як яны растуць, робяць свае поспехі ў жыцці, вучобе, рабоце, клапоцяцца адзін аб адным, шчыра любяць родны край.

Наталля Вікенцьеўна расказала, што, пакуль гаспадар дома Уладзімір Уладзіміравіч працуе механізатарам на жніве ў ААТ “Граніт-Агра” старэйшыя сыны дапамагаюць ёй у хатніх справах і выхаванні малодшай дачкі – іх любімай доўгачаканай прынцэсы, агорнутай любоўю і пяшчотай усіх членаў сям’і.

Наталля Хаванская – захавальніца сямейнага ачага, і ў гэтым жанчына бачыць сваё прызванне. У яе сэрцы ёсць месца для кожнага ў іх вялікай сям’і, а ў запасе заўсёды маюцца прысмакі, прыгатаваныя сваімі рукамі, самы любімы з якіх – матулін боршч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

42 минуты ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

51 минута ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago