Categories: Грамадства

Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона і бяспека дзяцей

У аграгарадку Дварэц адбыўся сельскі сход па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Напачатку мерапрыемства старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч расказаў, як наладжана работа па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад знешніх прычын на тэрыторыі сельсавета.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык пазнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі і прывёў прыклады вогненных здарэнняў у раёне і вобласці. Ён заклікаў вяскоўцаў асабліва ўважліва ставіцца да агляду пячэй напярэдадні ацяпляльнага сезона. 

Аб прыкметах неналежнага выканання бацькамі сваіх абавязкаў, аб арганізацыі занятасці дзяцей летам, асабліва ў вячэрні час, расказала дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Ляўкевіч.Акрамя гэтага, яназвярнулася да грамадзян з просьбай дапамагчы знайсці пяцігадоваму хлопчыку, які знаходзіцца ў сацыяльным прытулку, замяшчальную сям’ю. 

Супрацоўнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Руслан Лаўрэнцьеў праінфармаваў жыхароў сельсавета аб магчымасці ананімнага звароту па пытаннях хатняга гвалту.

Псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алена Макоўская расказала вяскоўцам правіды сацыяльнай дапамогі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне.

На пытанні прысутных аб выкарыстанні газу ў побыце і на вуліцы, спраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў адказаў дырэктар Дзятлаўскага РГЗ ВУ “Слонімгаз” Юрый Ганчар.

Вынікі сельскага сходу падвялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. Яны пажадалі ўсім не заставацца абыякавымі да чужой бяды і выконваць правілы бяспекі.

Анастасія ЛАГУЦІК,
вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятлово #МЧС

administrator

Recent Posts

Комплекс дополнительных профилактических мероприятий!

На территории Гродненской области за январь-июль 2026 года зарегистрировано 14 учетных дорожно-транспортных происшествий с участием…

9 минут ago

Горячая линия

В период с 12 по 14 августа с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до…

12 минут ago

Назначэнні. Знаёмцеся, новы галоўны спецыяліст

З 4 жніўня на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама прызначана…

51 минута ago

Сезон расширенных продаж школьных товаров стартовал!

С 1 августа 2026 г. в торговой сети Дятловского района проводятся расширенные продажи школьных товаров…

55 минут ago

В Беларуси стартовала выплата материальной помощи к школе: кому положена и куда обращаться

Выплата материальной помощи к школе начинается в Беларуси. Об этом sb.by сообщили в пресс-службе Министерства…

1 час ago

Дзелавы панядзелак. Сабраць ураджай без стратаў

Жніво, кібермашэнніцтва, маніторынг вадаёмаў, ахова працы, юбілейныя даты – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі…

14 часов ago