1 жніўня стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам”, якая прадоўжыцца да 10 верасня.
З гэтай нагоды актывісты раённай арганізацыі “БРСМ” і “БРПА” са сваімі лідарамі Кацярынай Хілімончык і Ірынай Мішчанка прайшлі па магазінах райцэнтра, пакідаючы ў аддзелах, дзе наладжаны гандаль канцылярскімі прыладамі, скрыні для іх збору.
– Кожны жадаючы можа пакінуць тут школьныя тавары, якія мы пасля перададзім тым дзецям, якія гадуюцца ў маламаёмных, шматдзетных, няпоўных сем’ях або трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы да школы, а таксама знаходзяцца ў дзіцячых інтэрнатных установах, – расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
Многія пакупнікі ўжо зрабілі свой уклад у добрую справу ў форме падараваных сшыткаў, алоўкаў, фарбаў і іншага.
Аказаць дапамогу да новага навучальнага года дзецям раёна, якія маюць у гэтым патрэбу, можна, паклаўшы тавары ў скрыню “У школу з “Добрым Сэрцам”. Усё сабранае будзе перададзена адрасатам і зробіць іх школьнае жыццё больш яркім, цікавым, прыемным. Далучайцеся!
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…