Насустрач Еўрапейскім гульням

Чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў клуба “Пазнайка” прайшло на базе аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Сустрэча ладзілася з нагоды арганізацыі і правядзення  на тэрыторыі нашай краіны ІІ Еўрапейскіх гульняў .

Удзельнікамі мерапрыемства сталі спецыялісты Цэнтра, наведвальнікі аддзялення, ветэраны фізкультуры і спорту, ветэраны працы.

Першай павітала ўдзельнікаў мерапрыемства загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Галіна Касцюк. Яна прадставіла ганаровых гасцей, сярод якіх галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда; ветэран педагагічнай працы, краязнаўца Валерый Петрыкевіч; кандыдат у майстры спорту па ваенна-прыкладных відах спорту, пераможца раённых спаборніцтваў па плаванні Юрый Скрабец; кандыдат у майстры спорту па шматбор’і, актыўная ўдзельніца клуба “Нам гады не бяда” Валянціна Марцукевіч.

У ходзе пасяджэння спецыялісты ў галіне спорту і турызму Дзятлаўскага раёна расказалі ўдзельнікам сустрэчы аб маштабнасці, важнасці і значнасці ІІ Еўрапейскіх гульняў, узгадалі лепшыя старонкі спартыўнай гісторыі Дзятлаўшчыны, спыніліся на галоўных этапах развіцця спартыўнага руху ў раёне, узгадалі бліскучыя перамогі раённых спартсменаў, асобна спыніліся на праблемах, якія стаяць перад развіццём спорту сёння, падзяліліся планамі на будучае.

Удзельнікі сустрэчы павіншавалі трэнера дзятлаўскай хакейнай каманды “Алмаз” Дзмітрыя Ёду з бліскучай рэспубліканскай перамогай і пажадалі яму вытрымкі, цярпення, новых перамог.

Не абышлося на мерапрыемстве без самага дарагога ў жыцці любога спартсмена – медалёў і дыпломаў. Заслужаныя ўзнагароды

для ўдзельнікаў пасяджэння прадставілі Валянціна Марцукевіч, Надзея Бяржаніна, Міхаіл Лук’янчык. Былыя спартсмены падзяліліся сваімі ўспамінамі аб першых перамогах і паражэннях, спартыўным вопытам і парадамі.

Аб матэрыяльна-спартыўнай базе і некаторых старонках фізкультуры і спорту раёна, прадстаўніках раёна на міжнародных арэнах расказаў Міхаіл Лук’янчык.

Акрамя гэтага, прысутныя змаглі праверыць веды ў галіне спорту ў ходзе інтэлектуальнай віктарыны.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

36 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago