У райцэнтры на плошчы 17 Верасня адбыўся выпускны баль – сапраўднае свята для моладзі, якая развітваецца са школай.
Хутка гэтыя актыўныя і пакуль яшчэ бесклапотныя юнакі і дзяўчаты забудуць пра дзяцінства і зробяць новы крок да дарослага жыцця.
З віншаваннямі да выпускнікоў 2019 года звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.
Ён выказаў надзею на тое, што свае жыццёвыя перспектывы выпускнікі звяжуць з роднай Дзятлаўшчынай, дзе ўсё для іх знаёма, дзе ў іх вераць і іх чакаюць.
Духоўны наказ і благаславенне на добры шлях выпускнікі атрымалі ад благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэя Іаана Кісяля.
У гэтым годзе залаты фонд Дзятлаўшчыны папоўнілі 14 медалістаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўзнагароджанне маладых талентаў, чый розум і здольнасці неаднаразова прыносілі славу нашаму гораду і раёну. Таксама падзякі атрымалі бацькі і настаўнікі выпускнікоў.
Выбраць правільны шлях і ісці па ім годна выпускнікам жадалі іх педагогі, бацькі і сябры. Выпускнікі ў адказ паабяцалі стаць добрымі і сумленнымі людзьмі.
Завяршылася раённая падзея выпускным вальсам. Гэта было развітанне з дзяцінствам, з самым непасрэдным адрэзкам жыцця.
Яны ўжо не школьнікі, але яшчэ не студэнты. Колькі ж засталося крокаў да даросласці? Наперадзе выпускнікоў чакае першае дарослае выпрабаванне – паступленне ў навучальныя ўстановы, і за свой выбар прафесіі яны нясуць сур’ёзную адказнасць.
Юлія БАКУНОВІЧ
24 верасня супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС і журналіст газеты “Перамога” адправіліся ў сумесны…
Вопрос: Период гражданско-правового договора с 01.07.2026 по 19.11.2026. Обязательные страховые взносы начислены и уплачены в…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
24 сентября в Островце прошли игры 2-го тура областного этапа республиканского проекта по футболу «Талент…
Сегодня в 01-51 на линию «101» поступило сообщение о том, что в одной из многоэтажек…
16 сентябряминистром внутренних дел Республики Беларусь генерал-лейтенантом милиции Иваном Кубраковымутвержден комплекс профилактических мероприятий в отношении…