Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

У нашым раёне не абышлі ўвагай гэту сумную дату: у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча памяці для прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза, школьнікаў з удзелам пракурора Дзятлаўскага раёна Віталія Юрго і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай.

Тэматычную выставу “Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць” гасцям прадставіў навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Балабанскі. Ён расказаў, што кожны год для ўшанавання памяці ахвяраў Халакосту задаецца пэўная тэма для разважання. Сёлета яна гучыць як “Памяць пра Халакост і адукацыйная дзейнасць у імя правоў чалавека і чалавечай годнасці”. Задумацца ёсць над чым, бо злачынствы Халакосту суадносныя са злачынствамі генацыду. Калі ўзгадаем, у часы Другой сусветнай вайны адбывалася масавае знішчэнне яўрэйскага народа. У Вялікую Айчынную вайну гэта доля спасцігла і тых яўрэяў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, а выстава “Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць” расказвае гісторыю Дзятлаўскага гета, якое было ўтворана ў райцэнтры 22 лютага 1942 года. Яшчэ зоны прымусовага ўтрымання яўрэяў знаходзіліся ў Наваельні, Дварцы, Казлоўшчыне. Музейны работнік спыніўся на такіх фактах ваеннай гісторыі, як пачатак яўрэйскага супраціўлення і стварэнне партызанскага атрада ў лясах Ліпічанскай пушчы, двух пагромах (масавых расстрэлах жыхароў гета), а таксама расказаў, як з’явілася кніга “Я дзятлаўскі” і пазнаёміў са зместам некаторых яе аповедаў. Станіслаў Балабанскі падкрэсліў, што сёння аб тых страшных падзеях у нашым раёне нагадваюць не толькі кнігі і архіўныя дакументы, але і помнікі, музейныя экспазіцыі.

Тэму прадоўжыў, але ўжо акцэнтаваўшы ўвагу на генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Мы бачым, што ў Беларусі зноў спрабуе адрадзіцца нацызм. Гэта недапушчальна. Пракуратура не выдзяляе асобна з ліку мірнага насельніцтва яўрэяў, беларусаў, палякаў, бо ўсе яны – ахвяры фашызму. З кожным днём у нашай краіне адкрываюцца новыя факты аб зверствах нацыстаў у гады ваеннага ліхалецця. Адно з апошніх пахаванняў, якое было ўстаноўлена, а затым і добраўпарадкавана ў нашым раёне, – гэта месца расстрэлу ў гарпасёлку Наваельня, у кар’еры недалёка ад былой ільноэкспартнай базы. На сёння наша задача – паказаць не толькі беларусам, але і ўсім сучаснікам, якія зверствы чыніў фашызм, каб падобнае не паўтарылася. Хочацца верыць, што чалавецтва навучыцца атрымліваць урокі на падставе гістарычных падзей.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации