Пытанне: ці можна выкарыстоўваць агнястрэльную зброю (страляць у сваіх свойскіх жывёл) у межах населенага пункта?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікалай Філіповіч:

– Гэта рабіць ні ў якім выпадку нельга. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам забаронена рабіць выстралы нават у кірунку населеных пунктаў з гладкаствольнай зброі з адлегласці бліжэй за 500 метраў, з наразной – бліжэй за 2000 метраў. Гэта караецца штрафам да 20 базавых велічыняў з канфіскацыяй зброі. За незаконнае захоўванне яе і боепрыпасаў прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#РОВД

Похожие публикации