Сіламі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна каля вёскі Зарой ажыццяўляюцца пошукавыя работы.

На месцы іх правядзення сёння пабывалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Юрго, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Яны сустрэліся і пагутарылі з вайскоўцамі, старшынёй Данілавіцкага сельвыканкама Ігарам Кухарэвічам, старастам вёскі Зарой Станіславам Сасам, паглядзелі, як працуе тэхніка, якую для дапамогі выдзеліла гаспадарка.

– Мы прыбылі на Дзятлаўшчыну ў вёску Зарой, каб знайсці няўлічанае адзіночнае пахаванне ахвяры вайны, – расказаў камандзір першага спецыялізаванага пошукавага ўзвода, другой спецыялізаванай пошукавай роты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна лейтэнант Канстанцін Санкоўскі. – Як сведчыць інфармацыйны ліст, у 1943 годзе мяркуема на гэтым месцы быў забіты, хутчэй за ўсё паліцаем, і пазней пахаваны каля моста жыхарамі вёскі мірны чалавек, мужчына. Іншыя звесткі адсутнічаюць. Ад мясцовага насельніцтва паступіла інфармацыя, што раней тут знаходзіўся мост і млын, рэшткі падмурка якога засталіся. Тут і робім шурфы, але пакуль безвынікова. Пошукі прадоўжым да канца тыдня.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть #нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации