Напярэдадні Дня сям’і аднайменны экалагічны маршрут быў урачыста адкрыты на Дзятлаўшчыне.

На працягу года яго распрацоўкай займаліся Дзятлаўскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, сектар спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскі лясгас, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў.

Яго першымі гасцямі сталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, Дзятлаўскага лясгаса, моладзь Дзятлаўшчыны і запрошаныя госці, у ліку якіх – намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Кіраўнік раёна павітаў гасцей мерапрыемства і павіншаваў землякоў з адкрыццём новага маршруту:

– Турыстычная сфера Дзятлаўскага раёна развіваецца і з кожным годам не перастае зноў і зноў здзіўляць. Не выключэнне і гэты год, у які мы адкрываем новы турыстычны маршрут “Зялёнымі сцяжынамі Ліпічанскай пушчы”. Шмат зроблена за гэты час: распрацаваны напрамкі “Дзятлаўшчына гасцінная”, “Дзятлаўшчына легендарная”, а сёння мы зазірнём у новы напрамак – “Дзятлаўшчына незвычайная”. Наш раён унікальны, бо 52 % яго тэрыторыі займаюць лясы, і наша зямля адметная найперш незвычайнай прыродай. Нездарма ў раёне размяшчаюцца і паспяхова працуюць два санаторыі. Дзякуючы новаму турыстычнаму напрамку, мы атрымаем магчымасць паказаць усе краявіды Дзятлаўшчыны, прывабіць аматараў некранутай прыроды. Няхай новы маршрут будзе папулярным, запатрабаваным і любімым у жыхароў і гасцей раёна.

Ён выказаў словы ўдзячнасці за ўвасабленне праекта работнікам сферы турызму, адукацыі і лясной гаспадаркі раёна, якія, перш чым прэзентаваць прадукт, правялі маштабную даследчую работу.

Да словаў віншавання далучыўся дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко. Ён расказаў, што на базе Вензавецкага лясніцтва ўжо паспяхова працуе і карыстаецца папулярнасцю экалагічны маршрут, і гэты напрамак гарманічна дапоўніць яго.

– Турыстычна-экалагічны напрамак важны, актуальны, і мы яго актыўна развіваем пры падтрымцы арганізацый раёна. Упэўнены, што новая сцяжына таксама не зарасце, а будзе карыстацца попытам, прынясе карысць і задавальненне як школьнікам у выхаванні правільнага абыходжання з прыроднымі рэсурсамі, так і дарослым адпачыць на ўлонні прыроды.

Начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі дадаў, што маршрут па Ліпічанскай пушчы стане сапраўднай знаходкай не толькі для турыстаў, але і даследчыкаў прыроды: тут можна сустрэць вялікую разнастайнасць відаў раслін, у тым ліку занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

– Хачу павіншаваць вас з адкрыццём новага цудоўнага экалагічнага маршрута і ад імя Гродзенскага аблвыканкама падзякаваць усім службам раёна, якія прымалі ўдзел у яго падрыхтоўцы, бо я напэўна ведаю, што такія аб’екты можна ствараць толькі камандна, – адзначыла Таццяна Лідзяева. – Кіраўніцтву раёна адрасую асаблівыя словы ўдзячнасці за разуменне, наколькі важныя і патрэбныя сёння такія праекты. Прыемна, што на Дзятлаўшчыне, акрамя аздараўленчага турызму, які паспяхова функцыянуе, бачаць патэнцыял і ў іншых турыстычных сферах. Развіццё турызму вельмі важнае, бо ёнз’яўляецца часцінкай ідэалогіі нашай дзяржавы. Нездарма Прэзідэнт краіны адзначыў, што турызм павінен стаць нацыянальным праектам Рэспублікі Беларусь. Кожны жыхар Дзятлаўскага раёна, нашай краіны і нават замежжа цяпер мае магчымасць прыехаць і прайсці любы з абраных маршрутаў, багата якіх прапануюць на Дзятлаўшчыне. Экалагічны турызм у трэндзе, і я спадзяюся, што ў вас ён таксама будзе паспяхова развівацца.

У знак добрага старту была перарэзана сімвалічная чырвоная стужка, і маршрут “Зялёнымі сцяжынамі Ліпічанскай пушчы” распачаў сваю работу. На працягу дзесяці станцый яго госці пачулі ад галоўнага спецыяліста сектара спорту і турызму райвыканкама Наталлі Калодка шмат новага пра вядомыя і незнаёмыя раней віды раслін, якія тут растуць, паўдзельнічалі ў забаўляльных квэстах разам з міфалагічным гаспадаром лесу дзедам Гаюном і яго ўнучкамі, пачаставаліся ляснымі дарамі і добра адпачылі сярод некранутай прыроды. Спецыялісты сектара спорту і турызму расказалі, што цалкам маршрут складае больш за 3,6 кіламетра, ён закальцаваны. Праходзіць зялёнай сцяжынай можна не толькі з гідам, але і самастойна, для гэтага тут усталяваны падрабязныя ўказальнікі і QR-коды з інфармацыяй аб прадстаўніках лясной флоры.

Госці экскурсіі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Ганна Сіневіч і Яўгенія Радомская, навучэнкі гімназіі № 1 горада Дзятлава:

– Было вельмі цікава даведацца пра, здавалася б, знаёмыя раней расліны, уразілі неверагодна прыгожыя пейзажы на працягу ўсяго маршруту. Напрыканцы падарожжа нас чакаў мост з дошчачак, ісці па ім першы раз было страшнавата, а ўжо вярталіся больш упэўнена. Прыгожае возера, цёплы прыём, дзякуй вялікі арганізатарам! Пасля экскурсіі засталося шмат добрых уражанняў. Абавязкова прыедзем сюды яшчэ са сваёй сям’ёй.

Валянціна Багдановіч, настаўніца біялогіі гімназіі № 1 горада Дзятлава:

– Сёння мы прайшлі па экалагічнай сцяжыне разам з навучэнцамі, даведаліся шмат новага, у натуральным асяроддзі пазнаёміліся са многімі відамі захоўваемых раслін. Маршрут багаты і чырванакніжнымі відамі, і тымі, якія сустракаюцца штодзень. Дзеці змаглі пабачыць іх, узяць узоры для даследавання. Упэўнена, што новы маршрут дапаможа ў экалагічнай асвеце школьнікаў раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#туристы #власть #нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации