Categories: Падзеі

Нам без вас не справіцца

Звярнуцца да вас нас прымусіла сітуацыя, што складваецца ў цяперашні час у нашай сям’і.

28 лістапада 2016 года зборная Беларусі па кіакушынкай-каратэ трапіла ў страшную аварыю, вяртаючыся са спаборніцтваў з Польшчы. Сярод спартсменаў быў і мой муж Максім Валер’евіч Максімаў, 1986 года нараджэння, трэнер.

Цяпер М. Максімаў знаходзіцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя «ГК БХМД» г. Гродна. Дыягназ: ОЧМТ цяжкай ступені. ДАП. Унутрыжалудачкавае кровазліццё, траўматычны САК. Гемарагічны ўдар правай лобнай долі. Закрытая траўма жывата. Множныя пераломы.

Прагноз дактароў пры наяўнай траўме галаўнога мозгу досыць складаны і неадназначны. У сусветнай практыцы шмат выпадкаў даволі добрага аднаўлення такіх пацыентаў пасля высокакваліфікаванай бесперапыннай рэабілітацыі. У цяперашні час наша сям’я шукае ўсе магчымыя варыянты рэабілітацыі ў Беларусі, але паколькі ў межах нашай краіны бесперапынную рэабілітацыю забяспечыць немагчыма, мы атрымалі запрашэнне на лячэнне і рэабілітацыю з клінікі Medical Park Германіі. Але кошт знаходжання на лячэнні і рэабілітацыі ў клініцы складае 87880 еўра. Для нашай сям’і гэта сума проста непад’ёмная.

Мы будзем бязмерна ўдзячны вам за любую дапамогу. Дабрачынныя рахункі для дапамогі:

беларускія рублі — транзітны рахунак 3819382104109, на дабрачынны рахунак 000092, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;

расійскія рублі — транзітны рахунак 3819382105717, на дабрачынны рахунак 000031, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;

долары ЗША — транзітны рахунак 3819382105717, на дабрачынны рахунак 000096, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;

еўра — транзітны рахунак 3819382105717, на дабрачынны рахунак 000031, у аддзяленні 413/7, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак Максімавай Веранікі Уладзіміраўны для лячэння мужа Максімава Максіма Валер’евіча.

Справаздачы па паступленнях на дабрачынныя рахункі Максімава М. В. можна адсачыць у групе дапамогі Максіма «Дапаможам Максіму вярнуцца да нармальнага жыцця» з сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». Тэлефон для сувязі +375445457338 (Вераніка Уладзіміраўна Максімава).

Вельмі спадзяюся на ваша садзейнічанне. Загадзя ўдзячная.

В. МАКСІМАВА

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

21 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

21 час ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

21 час ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

22 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

23 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago