З 2008 года актывізавалася работа бібліятэк Дзятлаўскай раённай бібліятэкі па духоўным выхаванні насельніцтва. Спрыяе гэтаму Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой у Дзятлаўскім раёне. Бібліятэкі арганізавалі сваю работу ў рамках раённай праграмы «На шляху да духоўнасці». Адным з яе пунктаў з’яўляецца правядзенне штогадовага Дня праваслаўнай кнігі. У 2015 годзе гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 1000-годдзя з дня спачыну роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі.
Сёлета Дзень праваслаўнай кнігі быў прысвечаны памяці свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.
Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Свяціцель Лука Крымскі». Яна суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй.
Удзел у мерапрыемстве прыняў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук.
Напрыканцы сустрэчы, якая праходзіла ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы, яе загадчыца Кацярына Губко правяла агляд праваслаўнай літаратуры.
С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…