З 2008 года актывізавалася работа бібліятэк Дзятлаўскай раённай бібліятэкі па духоўным выхаванні насельніцтва. Спрыяе гэтаму Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай царквой у Дзятлаўскім раёне. Бібліятэкі арганізавалі сваю работу ў рамках раённай праграмы “На шляху да духоўнасці”. Адным з яе пунктаў з’яўляецца правядзенне штогадовага Дня праваслаўнай кнігі. У 2015 годзе гэтае мерапрыемства было прымеркавана да 1000-годдзя з дня спачыну роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі.
Сёлета Дзень праваслаўнай кнігі быў прысвечаны памяці свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.
Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Свяціцель Лука Крымскі”. Яна суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй.
Удзел у мерапрыемстве прыняў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук.
Напрыканцы сустрэчы, якая праходзіла ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы, яе загадчыца Кацярына Губко правяла агляд праваслаўнай літаратуры.
С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі