На пагранічнай заставе “Забалаць” Лідскага пагранічнага атрада тэрміновую вайсковую службу праходзіць дзятлаўчанін Мікіта Пасюк. Ён служыць вадзіцелем.
– Я даволі хутка адаптаваўся да армейскай руціны і асаблівасцей пагранічнай службы, – расказвае ён. – Многія навыкі сталі давацца лягчэй дзякуючы падтрымцы афіцэраў заставы і камандавання часці, якія заўсёды ўважлівыя да праблем салдат. Служба робіць мяне больш устойлівейшым псіхалагічна: я стаў адказней адносіцца да абавязкаў, стараюся выконваць усе заданні добра і своечасова. Цяпер для мяне не праблема аператыўна разабрацца ў абстаноўцы і прыняць правільнае рашэнне.

У вольныя хвіліны надаю час самаадукацыі – гэтым раней наогул не займаўся, – прызнаецца хлопец. – Акрамя таго, магу ўпэўнена сказаць: на заставе асабліва востра адчуваеш каштоўнасць сапраўднага мужчынскага сяброўства і згуртаванасці калектыву. Навыкі, атрыманыя тут, спатрэбяцца ў грамадзянскім жыцці. Пагранічная служба – гэта сапраўдная школа жыцця, якая адкрывае шырокія перспектывы для асобаснага росту ў многіх галінах.
Кіраўніцтва Лідскага пагранічнага атрада выказвае падзяку бацькам юнака Цімуру Тацэвосавічу і Святлане Іванаўне за годнае выхаванне сына.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga